Фінансаванне сумесных беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў

Для фінансавання беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца ў сферах прамысловасці, энергетыкі, транспарту, малога і сярэдняга бізнесу і іншых сферах, а таксама пры правядзенні мадэрнізацыі і пашырэнні вытворчасці, планаванні новага будаўніцтва, набыцці абсталявання, тэхналогіі ў КНР, ААТ «ААБ Беларубанк» гатовы аказаць крэдытную падтрымку за кошт крэдытнай лініі Дзяржаўнага банка развіцця Кітая (далей – ДБРК).

Перавагі фінансавання праектаў за кошт кітайскай крэдытнай лініі:

  • працяглы перыяд карыстання крэдытнымі сродкамі;
  • адтэрміноўка па пагашэнні крэдыту;
  • крэдытаванне прадпрыемстваў розных галін эканомікі незалежна ад маштабу дзейнасці і формы ўласнасці;
  • магчымасць прыцягнення доўгатэрміновага фінансавання без страхавога пакрыцця нацыянальнага агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў КНР.

Патрабаванні да інвестыцыйных праектаў:

- эфектыўнасць;

- наяўнасць дагавору (кантракту), які прадугледжвае  пастаўку абсталявання (выкананне работ, аказанне паслуг) вытворчасці КНР;

- мінімальная сума крэдыту за кошт рэсурсаў ДБРК па праекце (або групе праектаў) - 1 млн долараў ЗША.

Умовы фінансавання інвестыцыйных праектаў:

- валюта крэдыту – долары ЗША;

- крэдытаатрымальнікі – юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва;

- аб’ём прадастаўляемага крэдыту - не больш за 85% ад кошту праекта;

- доля кітайскай складальнай – не менш за 50% прыцягнутага крэдыту ДБРК павінна быць накіравана на аплату тавараў (работ, паслуг) вытворчасці КНР;

- працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам – 6 мес. Libor + 5,5 п.п.;

-  перыяд крэдытавання ўстанаўліваецца зыходзячы з тэрмінаў акупнасці праекта (максімальны перыяд пагашэння крэдыту - па лістапад 2030 года, у тым ліку магчыма адтэрміноўка пагашэння асноўнага доўгу да снежня 2020 года);

- камісіі і расходы ДБРК, якія падлягаюць аплаце крэдытаатрымальнікам - камісія за кіраванне (0,8% разава ад сумы крэдыту), камісія за абавязацельства (0,4% гадавых ад незасвоенай сумы крэдыту), юрыдычныя паслугі (да 0,1% ад сумы крэдыту).

 

Дадатковыя ўмовы арганізацыі фінансавання

Прыняцце ААТ «ААБ Беларусбанк» рашэння аб крэдытаванні ажыццяўляецца па выніках разгляду пакета дакументаў у адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі актамі Банка, у тым ліку бізнес-плана інвестыцыйнага праекта.

Патрабуецца прадастаўленне Банку забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Усе інвестыцыйныя праекты падлягаюць узгадненню з ДБРК.