Аперацыі, звязаныя з рухам капіталу

Суб’екты валютных аперацый – рэзідэнты ажыццяўляюць валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу:

  • на падставе дазволаў Нацыянальнага банка – валютныя аперацыі, названыя ў п.18 Правіл №72;
  • без дазволаў Нацыянальнага банка – валютныя аперацыі, названыя ў арт.10 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі»;
  • у апавяшчальным парадку - валютныя аперацыі, названыя ў пункце 20 Правіл №72.

Суб’екты валютных аперацый – рэзідэнты (акрамя банкаў) ажыццяўляюць на падставе дазволаў Нацыянальнага банка на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, валютныя аперацыі, якія прадугледжваюць:

  • набыццё акцый пры іх размеркаванні сярод заснавальнікаў, долі ў статутным фондзе ці пая ў маёмасці нерэзідэнта, а таксама ўнясенне дадатковага ўкладу ў статутны фонд нерэзідэнта ў выпадку яго павелічэння;
  • набыццё ў нерэзідэнта каштоўных папер, эмітаваных (выдадзеных) нерэзідэнтамі, за выключэннем набыцця акцый пры іх размеркаванні сярод заснавальнікаў;
  • набыццё ва ўласнасць маёмасці, якая знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь і адносіцца згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь да нерухомай маёмасці, у тым ліку на падставе дагавораў, якія прадугледжваюць стварэнне аб’екта долевага будаўніцтва;
  • размяшчэнне грашовых сродкаў у банках-нерэзідэнтах або перадача грашовых сродкаў нерэзідэнтам (акрамя банкаў-нерэзідэнтаў) на ўмовах давернага кіравання;
  • прадастаўленне пазык;
  • разлікі па абавязацельствах, узнікшых у суб’екта валютных аперацый – рэзідэнта (акрамя банка) перад нерэзідэнтам на падставе дагавору, які прадугледжвае перавод доўгу або ўступку права патрабавання, па ўмовах якога суб’ект валютных аперацый – рэзідэнт прымае на сябе доўг нерэзідэнта перад іншым нерэзідэнтам або ажыццяўляе плацеж за ўступленае нерэзідэнтам права (патрабаванне);
  • атрыманне крэдытаў і (або) пазык пры наяўнасці хаця б адной з наступных умоў:

- працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам і (або) пазыкай перавышае ўзровень, устаноўлены Саветам дырэктараў Нацыянальнага банка;

- працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам і (або) пазыкай у выпадку пратэрміноўкі вяртання крэдыту і (або) пазыкі (у суме павелічэння памеру працэнтаў у сувязі з пратэрміноўкай вяртання крэдыту і (або) пазыкі), памер няўстойкі (штрафа, пені) у сукупнасці перавышаюць узровень, устаноўлены Саветам дырэктараў Нацыянальнага банка;

- у дагаворы паміж суб’ектам валютных аперацый – рэзідэнтам (акрамя банка) і нерэзідэнтам (акрамя банка – нерэзідэнта) разам з працэнтнай стаўкай за карыстанне крэдытам і (або) пазыкай устаноўлены абавязак ажыццяўляць іншыя дадатковыя плацяжы (акрамя плацяжоў за карыстанне крэдытам і (або) пазыкай у выпадку пратэрміноўкі вяртання крэдыту і (або) пазыкі (у суме павелічэння памеру працэнтаў у сувязі з пратэрміноўкай вяртання крэдыту і (або) пазыкі), а таксама плацяжоў па выплаце няўстойкі (штрафа, пені));

- сума крэдыту і (або) пазыкі накіроўваецца на аплату грашовых абавязацельстваў рэзідэнта (крэдытаатрымальніка, пазычальніка), мінаючы яго рахунак у банку;

- выкананне абавязацельстваў па вяртанні крэдыту і (або) пазыкі ажыццяўляецца не з рахунку крэдытаатрымальніка, пазычальніка;

- крэдытадавец або пазыкадавец зарэгістраваны ў дзяржаве (на тэрыторыі), у якой дзейнічае льготны падатковы  рэжым і (або) не прадугледжваюцца раскрыццё і прадастаўленне інфармацыі аб фінансавых аперацыях (афшорныя зоны);

- разлікі па абавязацельствах, якія ўзніклі ў суб’екта валютных аперацый – рэзідэнта (акрамя банка) перад нерэзідэнтам на падставе заключанага паміж імі дагавору пераводу доўгу або ўступкі патрабавання;

У цяперашні час устаноўлены наступны ўзровень працэнтных ставак за карыстанне крэдытам і (або) пазыкай, пры перавышэнні якога суб’ектам валютных аперацый – рэзідэнтам (акрамя банкаў) патрабуецца атрыманне дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу:

  • 14 працэнтаў гадавых – пры правядзенні аперацый у доларах ЗША, еўра;
  • павялічаны на 5 працэнтных пунктаў памер стаўкі рэфінансавання адпаведнага цэнтральнага (нацыянальнага) банка, дзеючай на дату ажыццяўлення суб’ектам валютных аперацый  - рэзідэнтам разліку (разлікаў) па дадзенай валютнай аперацыі, - пры правядзенні аперацый у іншых замежных валютах, беларускіх рублях.

Устанавіць узровень працэнтных ставак за карыстанне крэдытам і (або) пазыкай у выпадку пратэрміноўкі вяртання крэдыту і (або) пазыкі (у суме павелічэння памеру працэнтаў у сувязі з пратэрміноўкай вяртання крэдыту і (або) пазыкі і памер няўстойкі (штрафа, пені, перавышэнне якога ў сукупнасці патрабуе атрымання суб’ектамі валютных аперацый – рэзідэнтамі (акрамя банкаў) дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на правядзенне валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, 0,01 працэнта за кожны дзень пратэрміноўкі (3,65 гадавых).

Для разліку названага ў частцы першай гэтага пункта ўзроўню ў выпадку, калі ў дагаворы памер няўстойкі (штрафа, пені) выражаны фіксаванай сумай, ажыццяўляецца яе пералік у працэнтнае выражэнне.  

Не патрабуецца атрыманне дазволу Нацыянальнага банка на правядзенне юрыдычнымі асобамі – рэзідэнтамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі – рэзідэнтамі наступных валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу:

  • ажыццяўленне плацяжоў нерэзідэнтам па абавязацельствах, якія прадугледжваюць перадачу рэзідэнту маёмасці, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і адносіцца па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь да нерухомай маёмасці, або правоў на яе;
  • продаж нерэзідэнту долі ў статутным фондзе ці пая ў маёмасці рэзідэнта;
  • ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі паперамі, выпушчанымі нерэзідэнтамі;
  • фарміраванне статутнага фонду юрыдычнай асобы-рэзідэнта за рахунак укладаў нерэзідэнтаў у замежнай валюце, беларускіх рублях або ў каштоўных  паперах у замежнай валюце, у каштоўных паперах у беларускіх рублях у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • прыцягненне сродкаў для пакрыцця дэфіцыту рэспубліканскага бюджэту і вяртанне гэтых сродкаў у адпаведнасці з законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год;
  • прыцягненне сродкаў пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь і вяртанне гэтых сродкаў;
  • прыцягненне сродкаў у рамках міжурадавых пагадненняў і вяртанне гэтых сродкаў;
  • ажыццяўленне іншых плацяжоў па пагашэнні і абслугоўванні знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь, не пазначаных у абзацы шостым-восьмым гэтай часткі;
  • ажыццяўленне аперацый, для якіх Нацыянальным банкам устаноўлены апавяшчальны і (або) рэгістрацыйны парадак іх правядзення;
  • ажыццяўленне пераводаў грашовых сродкаў, звязаных з набыццём конкурсных (тэндарных) дакументаў і ўдзелам у таргах (конкурсах, тэндарах, аўкцыёнах);
  • атрыманне крэдытаў і (або) пазык банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі.

Суб’екты валютных аперацый – рэзідэнты (акрамя банкаў) у апавяшчальным парадку ажыццяўляюць валютныя аперацыі, звязаныя з рухам капіталу, не названыя ў пункце 18 Правіл №72, а таксама не названыя ў артыкуле 10 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі».

Парадак прадстаўлення апавяшчэнняў па валютных аперацыях, звязаных з рухам капіталу, устанаўліваецца Інструкцыяй аб парадку выдачы дазволаў на правядзенне валютных аперацый і на адкрыццё рахункаў за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўлення ў банк апавяшчэнняў пры ажыццяўленні валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу (пастанова Праўлення НБ РБ ад 26.08.2015г. №514).

Суб’екты валютных аперацый – рэзідэнты пры правядзенні валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу, для якой устаноўлены апавяшчальны парадак, запаўняюць і прадстаўляюць у банк апавяшчэнне (Бланк апавяшчэння размешчаны на нашым сайце ў раздзеле ЗЭД Кліента – Узоры дакументаў). Апавяшчэнне запаўняецца да ажыццяўлення разлікаў суб’ектамі валютных аперацый – рэзідэнтамі па валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу, а па валютных аперацыях, прадугледжваючых паступленне грашовых сродкаў на рахункі суб’ектаў валютных аперацый – рэзідэнтаў, – на працягу 7 працоўных дзён з даты залічэння грашовых сродкаў на іх рахункі.

Па патрабаванні банка або па ўласным меркаванні ў радку 5 апавяшчэння суб’екты валютных аперацый – рэзідэнты адлюстроўваюць дадатковую інфармацыю аб ажыццяўляемай валютнай аперацыі, звязанай з рухам капіталу.

Банкі аб ажыццяўляемых у апавяшчальным парадку валютных аперацыях, звязаных з рухам капіталу, апавяшчаюць Нацыянальны банк у справаздачным месяцы шляхам прадстаўлення справаздачнасці, форма і тэрміны якой вызначаюцца нарматыўным прававым актам Нацыянальнага банка.