Акцыя «УДАЛЫ МОМАНТ»

ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ АКЦЫІ «УДАЛЫ МОМАНТ»

1. Гэтыя Правілы правядзення акцыі «Удалы момант» (далей – Правілы) вызначаюць мэты, умовы і парадак правядзення ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Банк) акцыі «Удалы момант» (далей – Акцыя).

2. Акцыя праводзіцца Банкам з мэтай прыцягнення на разлікова-касавае абслугоўванне юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – кліенты), стымуляванне росту продажаў банкаўскіх прадуктаў (паслуг).

3. Перыяд правядзення Акцыі: з 02.11.2020 па 28.02.2021 уключна.

4. Месца правядзення Акцыі: цэнтр кліенцкага абслугоўвання, цэнтры банкаўскіх паслуг, абласныя ўпраўленні, філіялы Банка (далей – структурныя падраздзяленні Банка).

5. Акцыя праводзіцца сярод кліентаў, якія адкрываюць/маюць у Банку бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях і падключаюцца/падключаны да пакета паслуг, за выключэннем пакета паслуг «Крок насустрач».

Акцыя не распаўсюджваецца на кліентаў, якія маюць заключаны дагавор на абслугоўванне па залічэнні і выплаце грашовых сродкаў фізічным асобам.

6. У рамках Акцыі Банк прадстаўляе кліентам банкаўскія паслугі з прымяненнем пакетаў паслуг «Развіццё», «Базіс», «Лёгкі», «Перспектыўны», «Гандлёвы», «Актыўны», «Лідар», «Капітал» і заключэннем дагавору на абслугоўванне па залічэнні і выплаце грашовых сродкаў фізічным асобам.

7. Кліенту па заключаемым з Банком дагаворы на абслугоўванне па залічэнні і выплаце грашовых сродкаў фізічным асобам устанаўліваецца ўзнагароджанне за пералічэнне і выплату сум заработнай платы і прыроўненых да яе плацяжоў (асабістага даходу прадпрымальніка), а таксама іншых пералічэнняў фізічным асобам у памеры 1,00 беларускі рубель на рахункі, адкрытыя ў Банку.

8. Памер і выплату сум заработнай платы і прыроўненых да яе плацяжоў (асабістага даходу прадпрымальніка), а таксама іншых пералічэнняў фізічным асобам дзейнічае для кліента на працягу 6 (шасці) месяцаў з даты заключэння дагавору на абслугоўванне па залічэнні і выплаце грашовых сродкаў фізічным асобам.

Па заканчэнні тэрміну, пазначанага ў частцы першай гэтага пункта, памер узнагароджання, устаноўлены дагаворам на абслугоўванне па залічэнні і выплаце грашовых сродкаў фізічным асобам, заключаным у рамках Акцыі, належыць да ўстанаўлення па дамове бакоў.

9. Факт удзелу ў Акцыі прадугледжвае азнаямленне і поўную згоду кліента з гэтымі Правіламі і прыняцце на сябе абавязацельстваў выконваць іх умовы і патрабаванні.

10. Банк інфармуе аб правядзенні Акцыі шляхам размяшчэння ў перыяд яе правядзення матэрыялаў любымі даступнымі законнымі спосабамі, уключаючы сродкі масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, друкаваныя выданні), у тым ліку на афіцыйным сайце Банка www.belarusbank.by.

Банк мае права прыняць рашэнне аб змяненні ў аднабаковым парадку правіл і (або) умоў Акцыі і (або) падаўжэнні перыяду яе правядзення, аб датэрміновым спыненні Акцыі.

У выпадку змянення Правіл і (або) умоў Акцыі або датэрміновага завяршэння (прыпынення) Акцыі інфармацыя аб гэтым будзе размешчана на сайце Банка www.belarusbank.by.

11. Гэтыя Правілы ўступаюць у сілу з 02.11.2020 і дзейнічаюць па 28.02.2021 уключна.