Аплаціць свае пакупкі QR-кодам вы можаце як у звычайным магазіне, так і анлайн. Для гэтага вам неабходны толькі дадатак M-Belarusbank Play Маркет и App Store
Схемы аплаты
- У магазіне скажыце прадаўцу аб тым, што будзеце аплачваць пакупку QR-кодам.
- Адкрыйце дадатак M-Belarusbank і выберыце «Плацяжы і пераводы» - «Аплата па QR-кодзе».
- Адсканіруйце QR-код, пацвердзіце аплату.
- У выпадку паспяховай аплаты чэк захоўваецца ў раздзеле «Апошнія плацяжы»
Як адсканіраваць QR-код. 3 спосабы
Спосаб 1
- Націсніце і ўтрымлівайце іконку дадатку M-Belarusbank на экране свайго смартфона.
- З выпадаючага спісу выберыце функцыю “Аплата по QR-кодзе”.
- Разблакіруйце дадатак, адкрыўшы яго з дапамогай PIN-кода, адпячатка пальца або сканіравання твару.
- Навядзіце камеру на QR-код і сканіруйце яго.
Спосаб 2
- Увайдзіце ў дадатак M-Belarusbank, адкрыўшы яго з дапамогай PIN-кода, адпячатка пальца або сканіравання твару.
- Зайдзіце ў меню ў раздзела «Плацяжы і пераводы».
- Выберыце функцыю «Аплата па QR-кодзе».
- Навядзіце камеру на QR-код і сканіруйце яго.
Спосаб 3
- Навядзіце на QR-код камеру свайго тэлефона.
- Перайдзіце па спасылцы.
- Націсніце на значок M-Belarusbank
- Разблакіруйце дадатак, адкрыўшы яго з дапамогай PIN-кода, адпячатка пальца або сканіравання твару.
- У кошыку анлайн-магазіна выберыце метад плацяжу QR-кодам.
- Зайдзіце ў M-Belarusbank і выберыце: « Плацяжы і пераводы» — «Аплата па «QR-кодзе».
- Прасканіруйце QR-код на экране, пацвердзіце аплату.
Як аплаціць паездку ў транспарце
- Адкрыйце функцыю Аплата па QR- кодзе ў M-Belarusbank
- Адсканіруйце QR-код, размешчаны ў транспартным сродку: аўтобусе, тралейбусе, маршрутным таксі
- Пацвердзіце пакупку білета
- Аплачаны білет захоўваецца ў раздзеле «Апошнія плацяжы»
- Прад’явіце білет на тэлефоне кандуктару/кантралёру ў выпадку праверкі.
Электронны білет утрымлівае ўсю неабходную інфармацыю аб паездках.
Аплата праезду QR-кодам M-Belarusbank ужо дзейнічае ў Салігорску, Мазыры, Ваўкавыску, Лідзе, Жлобіне, Хойніках, Івацэвічах і іншых гарадах Беларусі. Маршрутныя таксі ў г. Мінску таксама прадастаўляюць магчымасць набыць білет з дапамогай QR-кода.
Калі ў вас карта іншага банка, вы можаце скарыстацца дадаткам M-Belarusbank, для гэтага неабходна атрымаць спецыяльны код у любым інфакіёску Беларусбанка.
Пасля ўводу пін-кода выберыце раздзел «Сэрвісныя аперацыі» — SMS-Банкінг, М-Банкінг — Рэгістрацыя — Выберыце свайго мабільнага аператара і ўвядзіце нумар тэлефона — Адпраўце паведамленне з лічбай 1 на нумар 611 — Націсніце «далей», атрымайце чэк, у ім будзе пароль, які трэба увесці пры запуску дадатку M-Belarusbank. .