Гарантыі

Гарантыя – гэта пісьмовае гарантыйнае абавязацельства банка-гаранта ажыццявіць плацеж супраць прад’яўлення пісьмовага плацежнага патрабавання і магчыма іншых названых у гарантыі дакументаў у адпаведнасці з умовамі дагавору/кантракту. 

Перавагі выкарыстання банкаўскіх гарантый:

  • Гарантыя аплаты для прадаўца за ўжо пастаўлены тавар або паслугу.
  • Адтэрміноўка аплаты для пакупніка за ўжо пастаўлены тавар на ўвесь тэрмін дзеяння гарантыі.
  • Гарантыя якаснага выканання кантракту.
  • Умераныя выдаткі пакупніка і прадаўца і больш раўнамернае размеркаванне гэтых выдаткаў у часе.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (017) 309 08 12 або ў філіялах банка.