Інкасацыя

ІНКАСАЦЫЯ і прыём грашовай выручкі

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе сваім кліентам наступныя паслугі па інкасацыі і перавозцы грашовай наяўнасці, валютных і іншых каштоўнасцяў, а таксама па прыёму грашовай выручкі ўстановамі Банка:

  • Аказанне паслуг па інкасацыі рублёвай і валютнай гандлёвай выручкі ў зручны для вас час дазволіць з максімальнай захаванасцю і аператыўнасцю размясціць грашовую наяўнасць з кас вашых магазінаў і служб сэрвісу на ўказаныя вамі разліковыя рахункі
  • Перавозка каштоўнасцяў паміж прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі і іх падведамаснымі падраздзяленнямі розных форм уласнасці - для вас гэта рашэнне ўсіх праблем, звязаных з бяспечнай транспарціроўкай каштоўнасцяў паміж вашымі падраздзяленнямі
  • Дастаўка грашовай наяўнасці для выплаты заработнай платы па заяўцы кліента забяспечыць бяспеку і своечасовасць паступленняў грошай у касы любых прадпрыемстваў па ўсёй тэрыторыі краіны - ад сельскіх школ да гігантаў індустрыі
  • Унікальная паслуга, якая аказваецца толькі ААТ «ААБ Беларусбанк» - размен банкнот беларускіх рублёў буйнога наміналу на манеты дробнага наміналу з дастаўкай грашовай наяўнасці па заяўцы кліента - вырашыць праблему наяўнасці разменнай манеты ў касіраў прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу
  • Дастаўка юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам наяўнай замежнай валюты аднаго наміналу ў абмен на наяўную замежную валюту іншага наміналу
  • Прыём грашовай выручкі ў беларускіх рублях і залічэнне яе на бягучы (разліковы) рахунак юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка, адкрыты ў іншым банку. Здаць выручку для залічэння на свой бягучы (разліковы) рахунак магчыма ў любым з 2000 устаноў і падраздзяленняў банка.

Гарантыя якасці прадастаўляемых паслуг інкасацыі:

  • шматгадовы вопыт банкаўскай дзейнасці
  • самая разгалінаваная ў Рэспубліцы Беларусь сетка падраздзяленняў служб інкасацыі, на абслугоўванні якіх знаходзіцца каля 10 тысяч аб'ектаў гандлю і сэрвісу
  • шырокі спектр паслуг па інкасацыі і перавозцы грашовай наяўнасці і іншых каштоўнасцяў.

Узнагароджанні па гэтых паслугах устанаўліваюцца самастойна ўстановамі банка.

Аказанне вышэйназваных паслуг ажыццяўляецца на падставе дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дагавораў на інкасацыйнае абслугоўванне, прыём і пералічэнне наяўных грашовых сродкаў у беларускіх рублях, якія заключаюцца паміж банкам і кліентам.

Адправіць заяўку на паслугу