Беларусбанк прадастаўляе Вам выключную магчымасць скарыстацца паслугай крэдытавання на мэты выплаты страхавых узносаў па дагаворы страхавання.
Асноўныя ўмовы крэдытавання:
- валюта крэдыту: беларускія рублі;
- працэнтная стаўка крэдыту: 0,00001 % гадавых;
- спосаб выдачы крэдыту: аднаразова;
- памер крэдыту: на ўсю суму страхавога ўзносу або на 1/2 сумы;
- тэрмін крэдыту: не больш за 1 год, з адтэрміноўкай пагашэння асноўнага доўгу – не больш за 6 месяцаў з даты заключэння крэдытнага дагавора;
- парадак пагашэння крэдыту: штомесяц роўнымі долямі пасля заканчэння адтэрміноўкі;
Абавязковыя ўмовы для атрымання крэдыту:
- наяўнасць у крэдытаатрымальніка бягучага (разліковага) рахунку ў беларускіх рублях у банку;
- адсутнасць фактаў несвоечасовага выканання абавязацельстваў па раней заключаных дагаворах на ажыццяўленне актыўных банкаўскіх аперацый у банках працягласцю больш за 7 каляндарных дзён, адсутнасць ва ўстанове банка, што ажыццяўляе выдачу крэдыту, фактаў несвоечасовай выплаты ўзнагароджанняў за паслугі банка за апошнія 6 (поўных) каляндарных месяцаў;
- адсутнасць на дату звароту па крэдыт пратэрмінаванай запазычанасці па асноўным доўгу і працэнтах у банках.
Перавагі крэдытавання ў Беларусбанку на мэты выплаты страхавых узносаў:
- практычна нулявая працэнтная стаўка за карыстанне крэдытнымі сродкамі;
- адтэрміноўка пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце – не больш за 6 месяцаў з даты заключэння крэдытнага дагавору;
- магчымасць датэрміновага пагашэння крэдыту.
Крэдытаванне на мэты выплаты страхавых узносаў ажыццяўляецца з выкарыстаннем крэдытных прадуктаў «БГС-Экспрэс», «БГС-мікра» і «БГС - Стандарт»:
Крытэрыі |
«БГС-Экспрэс» |
БГС-Мікра |
БГС-Стандарт |
|
Катэгорыя крэдытаатрымальніка |
Кліенты, якія адпавядаюць крытэрам прымальнасці кліентаў для ажыццяўлення крэдытавання ў рамках праграмы «Крэдытны канвеер» |
Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі - рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія маюць штомесячныя паступленні на бягучыя (разліковыя) рахункі ў банках на працягу 6 поўных каляндарных месяцаў |
||
Сума крэдыту (беларускія рублі) |
У памеры не больш за адзін сярэднямесячны аб'ём выручкі, якая паступае на рахункі заяўніка ў банках[1], разлічаны за апошнія 12 поўных каляндарных месяцаў, але не больш за 15000 базавых велічынь |
У памеры не больш за адзін сярэднямесячны аб'ём чыстых паступленняў на рахункі ў банках (разлічваецца за 6 поўных месяцаў, папярэдніх месяцу паступлення хадайніцтва (або напісання заключэння аб магчымасці ажыццяўлення актыўнай банкаўскай аперацыі)), але не больш за 15000 базавых велічынь |
У памеры аднаго сярэднямесячнага аб'ёму чыстых паступленняў на рахункі ў банках (разлічваецца за 6 поўных месяцаў, папярэдніх месяцу паступлення хадайніцтва (або напісання заключэння аб магчымасці ажыццяўлення актыўнай банкаўскай аперацыі)) |
|
Забеспячэнне |
У адпаведнасці з патрабаваннямі для ажыццяўлення крэдытавання ў рамках праграмы «Крэдытны канвеер» |
Паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы)[2]: 1. для юрыдычных асоб: - усіх удзельнікаў (заснавальнiкаў) прадпрыемства - рэзідэнтаў РБ (у выпадку калі ўдзельнікамі (заснавальнiкамi) з'яўляюцца юрыдычныя асобы - канчатковых бенефіцыярных уладальнікаў - рэзідэнтаў РБ) (далей - заснавальнікі прадпрыемства); - пры немагчымасці афармлення паручыцельства ўсіх заснавальнікаў прадпрыемства, пры наяўнасцi ў складзе заснавальнікаў прадпрыемства нерэзідэнтаў РБ, у іншых выпадках па рашэнні крэдытнага камітэта, які прымае рашэнне аб здзелцы, на суму асноўнага доўгу з улікам каэфіцыента рызыкі банка ў памеры, роўным 1, можа быць аформлена паручыцельства юрыдычных(ай) асоб(ы), фізічных(ай) асоб(ы) (незабяспечанае закладам з ацэнкай плацежаздольнасці паручыцеляў або забяспечанае закладам), заклад маёмасці, іншае ліквіднае забеспячэнне; 2. для індывідуальных прадпрымальнікаў: - паручыцельства мужа (жонкі); - пры адсутнасці – любой фізічнай асобы. |
У адпаведнасці з унутранымі дакументамі банка |
|
Перыяд выбаркі крэдыту[3] |
5 каляндарных дзён з даты заключэння крэдытнага дагавору |
30 працоўных дзён з даты ўзнікнення абавязацельстваў банка па прадастаўленні крэдыту |
||
Іншыя ўмовы |
Сукупны памер фактычнай запазычанасці крэдытаатрымальніка па мікракрэдытах у банку з улікам пазабалансавых абавязацельстваў па іх прадастаўленні і здзелцы, што разглядаецца, не павінен перавышаць 15000 базавых велічынь |
̶ |
||
Спрошчаны пакет дакументаў, без прадастаўлення фінансавай справаздачнасці |
̶ |
[1] Cума паступленняў грашовых сродкаў на бягучыя (разліковыя) рахункі заяўніка ад ажыццяўлення асноўнай дзейнасці (без уліку крэдытаў, пазык, паступленняў з дэпазітных рахункаў, паступленняў сродкаў ад продажу/куплі замежнай валюты (за выключэннем абавязковага продажу) і інш.).
[2] Без ацэнкі плацежаздольнасці паручыцеляў.
[3] Калі апошні дзень тэрміну прыпадае на нерабочы дзень, днём заканчэння тэрміну лічыцца бліжэйшы наступны за ім рабочы дзень.