Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Тэхніка бяспекі пры выкарыстанні пластыкавых картак ("Звязда", 18.09.2013)

26.09.2013

Вельмі добра памятаю, як атрымліваў першы раз стыпендыю. Адно аддзяленне банка для студэнтаў усіх факультэтаў БДУ. Атрымлівалі, праўда, не ўсе ў адзін дзень, але чэргі ўсё роўна былі даўжэзныя. Свае першыя «разумныя» грошы вельмі хацелася забраць (можа і добра, што яны былі такія пакутлівыя), аднак думка пра тое, што давядзецца праз месяц зноў адстойваць чаргу, стомленым, знясіленым пасля заняткаў, зусім не радавала.

Пашчасціла, што хутка нам зрабілі пластыкавыя карткі. Стала значна прасцей: хочаш - здымай гатоўку праз банкамат (паміж сабою студэнты называюць яго «бабкамётам»), хочаш - расплачвайся карткай. Адбывалася ўсё пяць гадоў таму, калі банкамат трэба было яшчэ пашукаць, а тэрміналы для безнаяўнага разліку былі толькі ў буйных гандлёвых пунктах. Цяпер жа карткай можна разлічыцца нават у некаторых таксістаў, а ўсе асноўныя плацяжы многія робяць праз інтэрнэт. Безнаяўныя грошы - гэта зручна. Аднак зручнае павінна быць і бяспечным. Сёння Алена Лагуніна, начальнік аддзела арганізацыі працы Разліковага цэнтра пластыкавых картак Беларусбанка, раскажа правілы, выконваючы якія можна камфортна і бяспечна выкарыстоўваць пластыкавую картку ў крамах, рэстаранах, банкаматах, інфакіёсках...

Глядзіце ў чэк і не паведамляйце ПІН-код

«Выкарыстоўваючы картку, якая з'яўляецца ключом да вашага рахунку, будзьце ўважлівыя і выконвайце наступныя простыя рэкамендацыі», - кажа спецыяліст.

Перад тым, як увесці ПІН-код або падпісаць чэк, які пацвярджае куплю, абавязкова правярайце суму, а пры здзяйсненні аперацыі за межамі Беларусі - і валюту плацяжу.

Не варта падпісваць чэк, у якім не прастаўлены або не адпавядаюць рэчаіснасці сума, валюта, дата аперацыі, назва гандлёвай арганізацыі.

Не дазваляйце праводзіць вашу картку праз счытвальную прыладу абсталявання некалькі разоў. Калі касір кажа, што аперацыя не прайшла і трэба яшчэ раз набраць ПІН-код, не рабіце гэтага, пакуль не атрымаеце ад касіра чэк з надпісам аб адмове ў правядзенні аперацыі.

Пры правядзенні аперацый у рэстаранах, барах і крамах, аддаючы картку абслуговаму персаналу, не выпускайце яе з поля зроку і ні ў якім разе не паведамляйце ПІН-код.

Для кантролю над выдаткоўваннем грашовых сродкаў карыстайцеся сэрвісам SMS-інфармавання, які дазваляе атрымліваць на мабільны тэлефон паведамленні пры кожнай аперацыі па спісанні грашовых сродкаў.

Калі пры правядзенні куплі вы не захавалі чэк, не турбуйцеся, - аперацыі, зробленыя з выкарыстаннем карткі, фіксуюцца банкам, і інфармацыю можна паглядзець у выпісцы па сваім рахунку.

«У выпадку якіх-небудзь разыходжанняў або падазрэнняў, звязаных з выкарыстаннем карткі, неабходна звярнуцца ў банк, дзе будзе ўважліва разгледжаны кожны канкрэтны выпадак. Таксама пасля любой праведзенай аперацыі трымальнік карткі можа праверыць рэшту на рахунку ў банкамаце, інфакіёску, пункце выдачы наяўных грошай альбо патэлефанаваўшы ў сэрвісную службу банка, а таксама з дапамогай паслуг SMS-банкінг, М-банкінг, інтэрнэт-банкінг», - расказвае Алена Лагуніна.

Сумняваецеся? Забярыце картку і адыдзіце

«Перад правядзеннем аперацыі ў банкамаце ці інфакіёску пажадана агледзець яго пярэднюю частку і ПІН-клавіятуру. У гэтых месцах не павінна знаходзіцца прымацаваных старонніх прадметаў, не павінна быць ніякіх накладак. У выпадку, калі ўзніклі падазрэнні, не ўстаўляйце картку ў карткапрыёмнік і па магчымасці паведаміце пра падазрэнні ў банк», - папярэджвае спецыяліст і дае яшчэ некалькі слушных парад:

Ніколі не ўстаўляйце картку ў карткапрыёмнік банкамата з высілкам. Калі вы адчуваеце, што банкамат альбо інфакіёск працуе не так, як звычайна, націсніце клавішу для адмены і забярыце картку.

Калі пасля аперацыі ваша картка не была вернута, неадкладна заблакіруйце яе, патэлефанаваўшы ў сэрвісную службу, і звярніцеся ў філіял банка, з якім заключаны дагавор рахунка, з заявай аб тым, што адбылося.

Калі вы ўжо ўставілі картку ў карткапрыёмнік, а потым у вас з'явіліся сумненні - не ўводзьце ПІН-код. Націсніце клавішу для адмены аперацыі і забярыце картку.

Звяртайце ўвагу на людзей, якія стаяць за вамі ў чарзе каля банкамата, у выпадку неабходнасці папрасіце іх адысці на адлегласць, з якой яны не змогуць пабачыць ваш ПІН-код. Стойце як мага бліжэй да банкамата, а ПІН-код набірайце лепш сярэднім пальцам рукі, астатнімі прыкрываючы клавіятуру.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ   

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Тэхніка бяспекі пры выкарыстанні пластыкавых картак ("Звязда", 18.09.2013)