Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Юані трапілі ў скарбонку Беларусы пачалі зберагаць не толькі ў рублях, доларах і еўра, але і ў кітайскай валюце («Звязда» 4 лютага 2011 г. )

04.02.2011
Праўда, пакуль кітайскай валюты ў банкаўскіх укладах насельніцтва трымае няшмат, і пераважна стаўку на юань робяць жыхары сталіцы. Як зазначыла падчас сустрэчы з журналістамі старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Надзея Ермакова, на цяперашні час на дэпазітах насельніцтва ў банку знаходзіцца каля мільёна юаняў. Разам з тым, пачатак сёлетняга года вызначаецца істотным прытокам у банк укладаў у беларускіх рублях: людзі ўбачылі, што непрыемных сюрпрызаў з нацыянальнай валютай не адбылося, і пасля ліхаманкавай гонкі за цвёрдаканверсоўнай напрыканцы года пад уплывам чутак пра дэвальвацыю зноў укладваюць свае сродкі ў больш даходны інструмент.
Тым больш, як запэўнівае Надзея Ермакова, у "Беларусбанку" цяпер не разглядаецца пытанне аб змяншэнні працэнтных ставак па дэпазітах у нацыянальнай валюце, якія цяпер складаюць 16-17 працэнтаў гадавых. "Гэта дастаткова высокая стаўка", - зазначыла банкір. Надзея Ермакова таксама дадала, што пры цяперашніх стаўках па крэдытах павышаць даходнасць рублёвых укладаў проста нерэальна.
Што датычыцца ўмоў крэдытавання, то мяняць іх у "Беларусбанку" не бачаць падстаў: яны ўжо адпрацаваныя, і неабходнасці ў такім кроку няма. Аднак па раней выдадзеных крэдытах на будаўніцтва жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, банк зменіць стаўку ўжо ў бліжэйшы час: з 15 лютага яна будзе зніжана з 17 да 14,5 працэнта гадавых. Акрамя таго, у фінансавай установе разглядаецца пытанне аб падаўжэнні тэрмінаў спажывецкіх крэдытаў з 3 да 5 гадоў, і адпаведнае рашэнне будзе прынята ў бліжэйшы час.
Наогул жа прэс-канферэнцыя старшыні праўлення буйнейшага банка краіны была прысвечана вынікам яго працы летась і за апошнія пяць гадоў. Як падкрэсліла кіраўнік "Беларусбанка", нягледзячы на тое, што ў рэспубліку прыйшоў капітал буйных расійскіх банкаў, "Беларусбанк" не страціў пазіцыі на рынку банкаўскіх паслуг і ўпэўнена захоўвае ў сярэднім 40-50 працэнтаў долі на розных яго сегментах. Так, па рэсурснай базе ён займае 41 працэнт рынку, памер рэсурснай базы за 5 гадоў павялічыўся амаль у 6 разоў і на 1 студзеня гэтага года склаў 52 трыльёны рублёў. Доля банка ў банкаўскай сістэме краіны па прыцягненні сродкаў насельніцтва складае больш за 53 працэнты. За мінулыя пяць гадоў памер сродкаў насельніцтва, прыцягнутых на рахункі "Беларусбанка", вырас у 3,8 раза - на пачатак студзеня ён дасягнуў 13 трыльёнаў. А аб'ём сродкаў юрыдычных асоб за пяцігодку павялічыўся ў 5 разоў - да 15 трыльёнаў.
Паводле слоў Надзеі Ермаковай, важнейшым напрамкам працы банка з'яўляецца міжнароднае супрацоўніцтва. Аб'ём прыцягнутых замежных рэсурсаў на пачатак года склаў 976 мільёнаў долараў ЗША. Для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў кліентаў банка з 2006 года было заключана больш за 22 крэдытныя пагадненні па прыцягненні замежных рэсурсаў. Толькі летась было заключана 79 крэдытных пагадненняў на 530 мільёнаў долараў. Сярод апошніх буйнейшых праектаў кіраўнік банка згадала фінансаванне пакупкі хуткасных электрапаяздоў швейцарскай кампаніі, рэканструкцыю гасцініцы "Кастрычніцкая" ў "Прэзідэнт-атэль" і іншыя.
За апошнія 5 гадоў, падкрэсліла банкір, "Беларусбанк" дасягнуў выдатных вынікаў па ўмацаванні даверу і павышэнні іміджу ў сусветнай банкаўскай супольнасці. Ацэнкі ўплывовых рэйтынгавых агенцтваў Moody's і Fіtch Ratіngs пацвярджаюць эфектыўнасць дзейнасці, паляпшэнне фінансавых паказчыкаў, захаванне стабільнасці развіцця і фінансавай устойлівасці банка. Як адзначыла Надзея Ермакова, доўгатэрміновы прагноз, вызначаны апошнім Міжнародным рэйтынгавым агенцтвам, кваліфікуецца як "стабільны". Яна таксама паведаміла, што ў бліжэйшы час банк плануе атрымаць рэйтынг яшчэ аднаго міжнароднага рэйтынгавага агенцтва, якое цяпер працуе ў рэспубліцы па краінавым рэйтынгу. Між іншым, у рэйтынгу ТОП-1000 буйнейшых банкаў свету "Беларусбанк" вырас з 600 у 2008 годзе да 452 месца.
Сёння "Беларусбанк" з'яўляецца і буйнейшым крэдыторам эканомікі - займае 42 працэнты рынку. З 2006 года памер крэдытных укладанняў банка вырас у 6,6 раза пры росце сукупнага крэдытнага партфелю банкаўскай сістэмы краіны ў 7 разоў. Памер крэдытаў эканоміцы на 1 студзеня перавысіў 40 трыльёнаў рублёў, а фізічным асобам - больш за 15 трыльёнаў (больш як 800 тысяч беларусаў пазычылі грошы ў банку).
"Паслядоўная і планамерная работа "Беларусбанка" дазволіла за апошнія пяць гадоў атрымаць прыбытак у памеры 1,3 трыльёна рублёў, пры трыльён, - адзначыла Надзея Ермакова. - У тым ліку ў першапачатковым плане 1 2010 годзе - 510 мільярдаў рублёў, што складае 30 працэнтаў прыбытку ўсёй банкаўскай сістэмы Беларусі".
Ігар ШЧУЧЭНКА, «Звязда» 4 лютага 2011 г.
Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Юані трапілі ў скарбонку Беларусы пачалі зберагаць не толькі...