СМІ пра банк
20.08.2009

Дом, які пабудаваў банк ("Рэспубліка", 20.08.2009)

Хойнікі. Наваселле ў камфортным двухпавярховым доме справіла прыёмная сям'я Камарэнка. Жыллё пабудавана на сродкі ААТ «ААБ Беларусбанк» па прэзідэнцкай праграме «Дзеці Беларусі».

На выхаванні ў прыёмных бацькоў Алены Генадзьеўны, да нядаўняга часу санітаркі Хойніцкай цэнтральнай раённай бальніцы, і яе мужа Віктара Дзмітрыевіча, электраманцёра РУЭС-акрамя ўласнага сына Радзівона, навучэнца Мазырскага ГПТУ-228 бытавога абслугоўвання, пяцёра прыёмных дзяцей. У кожнага з іх няпросты лёс – біялагічныя бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.

На ўрачыстасці ўручэння сімвалічнага ключа ад утульнага і прыгожага дома прыёмным бацькам прынялі ўдзел памочнік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Галіна Аверкіна, член праўлення ТАА «Беларускі саюз жанчын» Ларыса Грынько, кіраўнікі райвыканкама, прадстаўнікі абласных банкаўскіх структур і грамадскіх арганізацый.

У раённым аддзеле адукацыі паведамілі, што цяпер будуецца яшчэ адзін такі дом, дзе ў верасні справіць наваселле прыёмная сям'я Рабянок.

Дарэчы. Сёння на Гомельшчыне налічваецца ўжо 10 дамоў сямейнага тыпу. У іх знайшлі прытулак і клопат 69 дзяцей-сірот.