Беларусь і карэйскiя кампанii абмяркоўваюць магчымасцi супрацоўнiцтва ("Звязда", 25.03.2008)

Мiнiстэрства прамысловасцi Беларусi i карэйскiя аўтавытворцы абмяркоўваюць магчымасцi супрацоўнiцтва. Аб гэтым заявiў прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з прадстаўнiкамi карэйскiх кампанiй.

Абмяркоўваюцца розныя варыянты супрацоўнiцтва - пачынаючы з вытворчасцi асобных кампанентаў i заканчваючы вытворчасцю грузавых аўтамабiляў сярэдняй танажнасцi.

Паводле слоў прэм'ер-мiнiстра, у ходзе яго апошняга вiзiту ў Карэю ў канцы 2007 года былi абмеркаваны магчымасцi ўдзелу карэйскiх кампанiй у фiнансаваннi iнвестыцыйных i iнавацыйных праектаў у Беларусi. У першую чаргу гэта датычыцца праектаў у энергетычнай i банкаўскай сферах, ёсць цiкавыя праекты ў медыцынскай галiне. Усяго на разгляд карэйскаму боку было перададзена звыш 10 праектаў.

Сяргей Сiдорскi таксама нагадаў, што Беларусь актыўна супрацоўнiчае i з iншымi карэйскiмi кампанiямi, у прыватнасцi LG. "Мы дамовiлiся з прэзiдэнтам кампанii LG па краiнах СНД сустрэцца ў блiжэйшы час у Мiнску i абмеркаваць магчымасцi вытворчасцi LСD-панэляў у Беларусi. Нашы дагаворы з LG выконваюцца, першыя камплекты LСD-панэляў паступiлi на "Інтэграл", дзе паспяхова iдзе iх зборка", - адзначыў прэм'ер-мiнiстр.

Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, ААТ "АСБ "Беларусбанк" i карэйская кампанiя Gооdmоrning Shinhаn Sесuritiеs падпiшуць мемарандум аб супрацоўнiцтве.

Кампанiя Gооdmоrning Shinhаn Sесuritiеs - адна з вядучых брокерскiх i iнвестыцыйна-банкаўскiх устаноў Рэспублiкi Карэя. Яна плануе выхад на рынак СНД, у тым лiку на рынак Беларусi ў мэтах удзелу ў рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў беларускiх арганiзацый.