СМІ пра банк
06.02.2008

Ha рахунку банкіраў — шайбы ("Звязда", 05.02.2008 г. )

Быццам у пацвярджэнне слоў — калі няма здароўя, і грошы непатрэбныя, — беларускія банкіры адклалі ўсе свае дзелавыя справы ўбок, абулі канькі і выйшлі на лёд.

Таварыскі матч «Беларусбанк» — «Белаграпрамбанк» у мінскім Палацы спорту адкрыў праграму Года здароўя сярод работнікаў банкаўскай сістэмы і стаў прыемным сюрпрызам для аматараў хакея. 3 лікам 4:2 перамагла каманда «Беларусбанка». Шайбы на свой рахунак запісалі Віталь Шавейка, спецыяліст па аперацыйна-касавай рабоце і Андрэй Ігнаценка, супрацоўнік службы бяспекі філіяла № 527, Андрэй Маскалёў, начальнік аддзела дэпартамента крэдытавання і карпаратыўнага бізнэсу. Асноўная ідэя правядзення спаборніцтваў сярод банкіраў — палепшыць карпаратыўны дух, пераключыцца з «кабінетнай» працы на актыўны здаровы лад жыцця.

Ірына ПРЫМАК

«Звязда» 05.02.2008 г.