Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Завядзі ўдачу з паў-абароту з крэдытнай картай Visa «Беларусбанка»!

Завядзі ўдачу з паў-абароту з крэдытнай картай Visa «Беларусбанка»!

Спецыяльная прапанова ў медыцынскiх пунктах «Сінэва»

Спецыяльная прапанова ў медыцынскiх пунктах «Сінэва»

Новая паслуга ў інтэрнэт-банкінгу - сэрвіс грашовых пераводаў Western Union®

Новая паслуга ў інтэрнэт-банкінгу - сэрвіс грашовых пераводаў Western Union®

Спецыяльная прапанова ў Burger King для трымальнікаў картак Mastercard

Спецыяльная прапанова ў Burger King для трымальнікаў картак Mastercard

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Дзе найлепшыя спартсмены? У «Беларусбанку»! ("Звязда", 17.07.2007)

17.07.2007

Самыя актыўныя i азартныя, лоўкiя i ўмелыя супрацоўнiкi мiнскiх аддзяленняў «Беларусбанка» правялi мiнулы ўiк-энд у гарналыжным комплексе «Лагойск», дзе, «нягледзячы на дождж, панавала весялосць. Тут, у маляўнiчым месцы, проста на палогiм схiле разбiлi велiзарны палатачны лагер амаль 600 удзельнiкаў турзлёту. У прыязнай сяброўскай атмасферы спаборнiчалi 10 каманд — прадстаўнiц 9-цi сталiчных фiлiялаў i галаўнога аддзялення. Падобныя мерапрыемствы праходзяць i ў абласцях, з тым, каб лепшыя з лепшых сустрэлiся ў канцы лiпеня на рэспублiканскiм турзлёце. Сёлетнi збор праводзiцца ў 9- ы раз (калi не лiчыць зiмовых сустрэч) i прымеркаваны ён да 85-гадовага юбiлею банка.

— Турзлёты сталi для нашых супрацоўнiкаў прыгожай, добрай традыцыяй, — зазначае Наталля ПЕТРАЧКОВА, старшыня аб’яднанай прафсаюзнай арганiзацыi банка. — З нядаўняга часу яе падтрымлiваюць i iншыя банкi (у тым лiку з Расii), i кiраўнiкi прадпрыемстваў — нашы клiенты. Тут мацнее карпаратыўнае сяброўства i паляпшаецца ўзаемаразуменне памiж удзельнiкамi, раскрываюцца здольнасцi i таленты нашых супрацоўнiкаў, i становiцца зразумела, наколькi яны рознабаковыя.

Як высветлiлася, карпаратыўная палiтыка банка ставiць сваёю мэтаю зблiзiць не толькi супрацоўнiкаў, але i iх сем’i.

— Прыезд з дзецьмi толькi заахвочваецца, — кажа Аляксандр БАБIЦКI, намеснiк дырэктара дэпартамента па персаналу «Беларусбанка». — Акрамя ўдзелу ў турзлёце, для дзетак нашых супрацоўнiкаў ладзяцца асобныя святы — прыемныя сюрпрызы i падарункi на Новы год i тым, хто «першы раз у першы клас».

З кожным турзлётам усё больш вынаходлiвымi становяцца не толькi ўдзельнiкi, але i арганiзатары. Сёлета ў праграме спаборнiцтваў з’явiўся абсалютна новы конкурс — «Рыцар турзлёту».

— Вясною прайшоў конкурс «Мiс «Беларусбанк», — адзначае Аляксандр Леанiдавiч, — гэты вопыт ужо не новы для нас, вiдаць, прыспеў час рыхтавацца i да «мiстэра». Першым крокам на шляху да будучага конкурсу стаў своеасаблiвы рыцарскi турнiр на турзлёце.

Банкаўскiя «рыцары» ўражвалi журы эрудыцыяй, спевамi, танцамi, пачуццём гумару i ... вынослiвасцю! Адным з самых нялёгкiх заданняў аказалася як мага даўжэй ўтрымлiваць на руках дзяўчыну. Лепш за iншых кандыдатаў з усiм справiўся малады супрацоўнiк 524- га фiлiяла Максiм Тарашкевiч, ён i стаў першым рыцарам «Беларусбанка».

Пасля ацэньвалi афармленне турыстычных лагераў i выкананне бардаўскiх песень. Здагадваюся, як складана было выбраць найлепшы лагер: што нi куток, то тварэнне мастацтва. Многiя з iх былi стылiзаваны. 511-ы фiлiял, якi супрацоўнiчае з унутранымi войскамi, паставiў ваенныя палаткi, а ў якасцi агароджы скарыстаў сетку ў стылi «мiлiтары». На ўваходзе ў часовае прыстанiшча 519-га фiлiяла гасцей сустракаў ... iнкасатар! Надта ж натуральна выглядаў манекен у спецыяльнай унiформе. Супрацоўнiкi фiлiяла «Белжелдор» засталiся вернымi чыгуначнай тэматыцы i прысвоiлi кожнай палатцы пэўны нумар вагона...

Але ж якi турзлёт без спартыўных забаў?! Быў тут i пляжны валейбол (два на два) для мужчынскiх i жаночых каманд, i дартс, турыстычная эстафета i мнагабор’е кiраўнiкоў. Нельга абысцi ўвагай i яшчэ адно спаборнiцтва, якога з нецярпеннем чакала ўся мужчынская палова супрацоўнiкаў банка — аэробiка.

— Гадоў пяць таму мы вырашылi правесцi камандны кубак па спартыўна-аздараўляльнай аэробiцы — так, для спробы, — успамiнае галоўны спецыялiст аддзела сацыяльнага развiцця Анатоль САМАСЕЙКА, якi на турзлёце выконваў абавязкi галоўнага суддзi. — Тады нiхто асаблiва не верыў у паспяховасць задумы, а потым так захапiлiся, што ў кожным падраздзяленнi цяпер ёсць свая каманда.

Прыгожы спартыўны накiрунак набыў у «Беларусбанку» не толькi сапраўдную масавасць, але i сапраўдных фанатаў.

Кiраўнiцтва банка клапоцiцца пра фiзiчную форму, а разам з тым i пра здароўе сваiх супрацоўнiкаў — наладжвае працу аздараўляльных секцый.

— Нашы супрацоўнiкi займаюцца плаваннем, валейболам, футболам, мiнi-футболам, ёсць нават свая хакейная каманда. У «Беларусбанка» таксама ўласная трэнажорная зала, — расказвае Анатоль Пятровiч, мiж iншым, палкоўнiк у адстаўцы, якi мае непасрэднае дачыненне да спорту: займаўся сучасным пяцiбор’ем, ваенным мнагабор’ем, мае разрад майстра спорту. — Арганiзуюцца водныя паходы i iншыя спартыўныя мерапрыемствы. Для супрацоўнiкаў банка гэта лiтаральна неабходна: праца ў iх мала таго што сядзячая, дык яшчэ i напружаная, нервовая, з грошамi справу мець, вядома ж, не жартачкi.

Вось i займаюцца супрацоўнiкi «Беларусбанка» спортам, прычым так, што ў гэтым iм практычна няма роўных сярод рэспублiканскiх органаў i арганiзацый — ва ўсялякiм разе ў каманднай велаэстафеце з нагоды Дня Незалежнасцi, яны занялi 1-е месца ў сваёй падгрупе.

З успамiнаў турзлёту засталiся ўражаннi ад жартоўнай турыстычнай эстафеты i сур’ёзнага мнагабор’я кiраўнiкоў. Турыстам давялося збiраць iмправiзаваныя грыбы, дэманстраваць уменне валодаць мячом, цэлiцца алоўкам у рыльца бутэлькi, удзельнiчаць у выпрабаваннi пад вясёлай назвай «пераноска чужых жонак», дзе трэба было несцi на сабе дзяўчат з каманды. Кiраўнiкi прыклалi максiмум намаганняў i паказалi выдатныя вынiкi ў мнагабор’і: яны стралялi з пнеўматычнай вiнтоўкi, шпулялi дроцiкi, выконвалi адцiсканнi, скачкi ў даўжыню i падыманне тулава.

Пераможцы тут былі ўсе, а дакладней уся ... каманда «Беларусбанка» — дружны i згуртаваны калектыў, якi налета збярэцца ў 10-ы, юбiлейны, турзлёт — чакаем яшчэ больш сюрпрызаў i цiкавых момантаў, жадаем матэрыяльных i нематэрыяльных поспехаў у нялёгкай працы.

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Дзе найлепшыя спартсмены? У «Беларусбанку»! ("Звязда", 17.07.2007)