Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Хто прэтэндуе на льготны крэдыт? ("Настаўніцкая газета", 24.04.2007)

27.04.2007

Апошнім часам у Рэспубліцы Беларусь стала даволі папулярнай практыка атрымання крэдытаў у банках на разнастайныя патрэбы. Пра асаблівасці такога крэдытавання, у прыватнасці, пра льготныя крэдыты на аплату вышэйшай адукацый, на спажывецкія патрэбы для маладых спецыялістаў і, безумоўна, на будаўніцтва і набыццё жылля, наш карэспандэнт пагутарыў з Уладзімірам Канстанцінавічам Раманчуком, дырэктарам дэпартамента крэдытавання насельніцтва ААБ “Беларусбанк”.

— Хто і на якіх умовах можа атрымаць ільготны крэдыт на аплату першай вышэйшай адукацыі? Якімі дакументамі гэтае права рэгламентуецца?

— Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2002 г. № 616 ільготны крэдыт на атрыманне першай вышэйшай адукацыі дзённай формы навучання прадастаўляецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь — навучэнцам вышэйшых навучальных устаноў дзяржаўнай уласнасці, вышэйшых навучальных установах спажывецкай кааперацыі і вышэйшых навучальных установах Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на платнай аснове па месцазнаходжанні навучальнай установы або бацькам, ці іншым законным прадстаўнікам па месцы іх пастаяннага пражывання пры наяўнасці пастаяннай крыніцы даходу. Сярэдні сукупны даход на члена сям’і за год, папярэдні месяцу адкрыцця крэдытнай лініі, не павінен перавышаць 350 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражыццёвага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на дату адкрыцця крэдытнай лініі.

— Якія асаблівасці гэтага крэдыту і якую максімальную суму можа атрымаць студэнт?

— Крэдыт выдаецца часткамі на працягу ўсяго перыяду навучання ў межах адкрытай крэдытнай лініі з выплатай за карыстанне крэдытам 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з кошту платнага навучання, вызначанага навучальнай установай у адпаведнасці з парадкам фарміравання кошту платнай адукацыі ў навучальных установах, які вызначаецца згодна з заканадаўствам. Максімальны памер кожнай часткі крэдыту вызначаецца штогод і не можа перавышаць 70 працэнтаў кошту навучання за навучальны год.

Пагашэнне крэдыту пачынаецца з наступнага месяца пасля заканчэння навучальнай установы і ажыццяўляецца ў тэрмін да 5 гадоў, пагашэнне працэнтаў — з наступнага месяца пасля атрымання крэдыту за фактычны час карыстання.

У выпадках адлічэння з навучальнай установы студэнта, які вучыцца на платнай аснове, прадастаўлення акадэмічнага водпуску, пераводу з платнай формы на навучанне за кошт бюджэту (адлічэнняў арганізацый спажывецкай кааперацыі) альбо пераводу на завочную ці вячэрнюю форму навучання навучальная ўстанова на працягу трох дзён з дня выдання загаду накіроўвае ў банк паведамленне з адзначэннем даты адлічэння, прадастаўлення акадэмічнага водпуску або пераводу.

Крэдытныя сродкі, нявыкарастаныя на навучанне, навучальная ўстанова вяртае ў дзесяцідзённы тэрмін на пагашэнне крэдыту.

Пры адлічэнні студэнта з платнай формы навучання крэдытаатрымальнік абавязаны датэрмінова, у тэрмін не большы за адзін год з даты адлічэння, вярнуць банку атрыманы крэдыт з выплатай працэнтаў за карыстанне ім у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якая дзейнічае на дату адлічэння, за ўвесь перыяд карыстання гэтым крэдытам.

Пры прадастаўленні студэнту акадэмічнага водпуску, пераводзе яго на завочную (вячэрнюю) формы навучання або з платнай формы на навучанне за кошт сродкаў бюджэту (адлічэнняў арганізацый спажывецкай кааперацыі) крэдытаатрымальнік вяртае банку атрыманы крэдыт на працягу пяці гадоў пачынаючы з наступнага месяца пасля заканчэння навучальнай установы з выплатай працэнтаў за карыстанне ім у памеры ½ стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

— Раскажыце, калі ласка, аб крэдытнай палітыцы вашага банка ў дачыненні да маладых спецыялістаў? У прыватнасці, ці існуе ў маладога спецыяліста магчымасць атрымання льготнага крэдыту на спажывецкія патрэбы? Калі так, то якія дакументы гэта рэгламентуюць і якія асаблівасці такога крэдыту?

— Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2000 г. № 631 “Аб дадатковых мерах па павышэнні заработнай платы і прадастаўленні льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян” з мэтай узмацнення матэрыяльнай падтрымкі выпускнікоў дзяржаўных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў установы ААБ “Беларусбанк” ажыццяўляюць выдачу льготных крэдытаў наступным катэгорыям грамадзян.

Права на атрыманне льготных крэдытаў маюць выпускнікі дзяржаўных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, установы спажывецкай кааперацыі і сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, якія пачалі працаваць па размеркаванні (накіраваныя для праходжання службы) не па месцы жыхарства бацькоў або ў раёнах, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, згодна з зацверджаным Урадам Рэспублікі Беларусь Пералікам тэрыторый (населеных пунктаў і іншых аб’ектаў), якія адносяцца да зон радыеактыўнага забруджання, незалежна ад месца жыхарства бацькоў, у арганізацыях, якія фінансуюцца з бюджэту, воінскіх часцях, органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, арганізацыях спажывецкай кааперацыі і сельскагаспадарчых арганізацый.

Ільготны крэдыт не перавышае 15-кратнага памеру бюджэту пражыццёвага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага на дату выдачы крэдыту, тэрмінам да 5 гадоў, з выплатай за карыстанне крэдытам 25 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

— Якія тавары можна набыць на сродкі, што дае банк у рамках гэтага віду крэдытавання?

— Крэдыты прадастаўляюцца ў безнаяўнай форме (пералічэннем па разліках-фактурах, чэкавай кніжкай, разліковым чэкам) для набыцця тавараў айчыннай вытворчасці — хатняй маёмасці і тавараў першай неабходнасці. У пералік хатняй маёмасці, якая набываецца за кошт крэдыту, уваходзяць: мэбля, халадзільнік, тэлевізар, газавая або электрычная пліта, пральная машына. Крэдытаатрымальнік мае права атрымаць ільготны крэдыт для набыцця аднаго прадмета кожнага наймення з гэтага пераліку, за выключэннем мэблі. Да тавараў першай неабходнасці адносяцца: вопратка (паліто, паўпаліто (у тым ліку са штучнага футра), куртка, плашч, касцюм, сукенка, верхнія трыкатажныя вырабы), абутак, набор пасцельнай бялізны (не больш як два камплекты на члена сям’і), посуд.

— Якім чынам малады спецыяліст можа прэтэндаваць на атрыманне льготнага крэдыту на спажывецкія патрэбы?

— Ільготныя крэдыты прадастаўляюцца па спісах, зацверджаных раённымі, гарадскімі, раённымі ў гарадах выканаўчымі і распарадчымі органамі на падставе хадайніцтваў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту, а таксама воінскіх часцей, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, арганізацыях спажывецкай кааперацыі і сельскагаспадарчых арганізацый у якіх працуюць (праходзяць службу) выпускнікі дзяржаўных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Крэдыты даюцца адзін раз на працягу двух гадоў пасля заканчэння вучобы. Датай заканчэння навучальнай установы лічыцца пазначаная ў дыпломе дата прысваення рэгістрацыйнага нумара.

Пагашэнне крэдыта і выплата працэнтаў за карыстанне ім ажыццяўляецца праз 6 месяцаў з дня выдачы роўнымі долямі на працягу ўсяго перыяду пагашэння.

— Якія дакументы рэгламентуюць ільготнае крэдытаванне на будаўніцтва і куплю жылля?

— ААБ “Беларусбанк” прадастаўляе льготныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2000 г. № 185 “Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў” (далей — Указ № 185) па спісах, складзеных з захаваннем чарговасці грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і зацверджаных адпаведна аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам і ўпаўнаважанымі міністэрствамі і ведамствамі.

— Якія катэгорыі грамадзян маюць права на атрыманне льготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля?

— Згодна з артыкулам 13 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь права на атрыманне льготных крэдытаў, субсідый і іншыя формы дзяржаўнай падтрымкі для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання маюць малазабяспечаныя працаздольныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія стаяць на ўліку для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

— Які максімальны памер ільготнага крэдыту прадастаўляе ААБ “Беларусбанк”?

— Максімальны памер крэдыту вызначаецца ў адпаведнасці з нармаваным памерам агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца, і паказчыкам кошту будаўніцтва 1 кв. метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей для адпаведнага тыпу будынкаў, зацверджаным мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, і не можа перавышаць 90 працэнтаў (для грамадзян, якія пастаянна жывуць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек і для мнагадзетных сем’яў — 95 працэнтаў кошту будаўніцтва нарматыву плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей (20 кв. метраў на чалавека), што льготна крэдытуецца.

Пры будаўніцтве аднапакаёвай кватэры адным чалавекам нармаваны памер агульнай плошчы кватэры, якая будуецца, складае 36 кв. метраў.

Пры будаўніцтве двухпакаёвай кватэры адным чалавекам нарматыў плошчы, якая льготна крэдытуецца, складзе 20 кв. метраў.

— На які тэрмін выдаецца крэдыт і пад які працэнт?

— Максімальны тэрмін, на які прадастаўляюцца льготныя крэдыты, не павінен перавышаць 20 гадоў (для грамадзян, якія пастаянна жывуць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек і для мнагадзетных сем’яў — 40 гадоў).

Плата за карыстанне льготнымі крэдытамі на працягу тэрміну іх пагашэння вызначаецца ў памеры 5 працэнтаў гадавых (для грамадзян, якія пастаянна жывуць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек і для мнагадзетных сем’яў — 3 працэнты гадавых).

Дарэчы, для аплаты будаўніцтва звышнарматыўнай плошчы кватэры можна ўзяць крэдыт на агульных падставах у беларускіх рублях пад 15 працэнтаў гадавых тэрмінам да 15 гадоў у памеры да 75 працэнтаў кошту або валютным крэдытам пад 14 працэнтаў гадавых тэрмінам да 10 гадоў у памеры 90 працэнтаў кошту.

— Ці ёсць якія-небудзь дадатковыя льготы для жыхароў сельскай мясцовасці?

— Так, ёсць. Для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пастаянна жывуць і працуюць у сельскіх населеных пунктах, кошт банкаўскага крэдыту на агульных падставах меншы на адзін працэнтны пункт. Гэта значыць, крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у сельскіх населеных пунктах даюцца не пад 15 працэнтаў гадавых, а пад 14.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.04.2000 г. № 185 “Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў” для грамадзян, якія пастаянна жывуць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, ільготныя крэдыты прадастаўляюцца на тэрмін да 40 гадоў пад 3 працэнты гадавых у памеры да 95 працэнтаў кошту будаўніцтва нарматыву плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей.

Акрамя таго, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 75 “Аб прадастаўленні грамадзянам, якія пастаянна жывуць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, гаспадарчых памяшканняў” ільготны крэдыт на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, будаўніцтва гаспадарчых памяшканняў могуць атрымаць працаздольныя грамадзяне, у тым ліку і працаздольныя пенсіянеры, пры гэтым паручыцелямі будуць выступаць блізкія сваякі, якія маюць пастаянны даход.

— Якім чынам захоўваецца чарговасць атрымання льготнага крэдыту? Якія катэгорыі грамадзян могут прэтэндаваць на атрыманне льготнага крэдыту без чаргі?

— Ільготныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў прадастаўляюцца па спісах, складзеных з захаваннем чарговасці грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і зацверджаных адпаведна аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам і ўпаўнаважанымі міністэрствамі і ведамствамі.

Па-за чаргой у названыя спісы могуць быць уключаны:

грамадзяне, якія выконвалі воінскі або службовы абавязак у Афганістане і іншых краінах, дзе вяліся баявыя дзеянні (воіны-інтэрнацыяналісты);

вайскоўцы, звольненыя ў запас (адстаўку) да 2 снежня 1992 г., акрамя вайскоўцаў тэрміновай службы і курсантаў ваенна-навучальных устаноў;

члены сем’яў загінуўшых або прапаўшых без вестак вайскоўцаў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі) у выніку раненняў, кантузій, захворванняў, атрыманых у баявых дзеяннях у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама вайскоўцаў, асоб кіруючага і радавога саставу органаў унутраных спраў, якія загінулі (памерлі) пры выкананні воінскага або службовага абавязку ў Афганістане ці іншых краінах, дзе вяліся баявыя дзеянні (а таксама прапаўшых без вестак у раёнах вядзення баявых дзеяння), або пры выкананні воінскіх (службовых) абавязкаў;

грамадзяне, жылыя памяшканні якіх у выніку стыхійнага бедства, тэхнагенных і сацыяльных катастроф сталі непрыдатнымі для пражывання;

дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, якія знаходзіліся ў дзіцячых утсановах, у сваякоў, пад апекай, пасля заканчэння знаходжання ў дзіцячых установах, у сваякоў, апекуноў або з іх згоды пасля навучання ў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай навучальнай установе, пасля заканчэння тэрміну службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, калі за імі не захавалася жылое памяшканне або калі яны не могуць быць па іншых прычынах заселены ў жылое памяшканне, з якога выбылі;

грамадзяне, якія жывуць у жылых памяшканнях, прызнаных у вызначаным парадку непрыдатнымі для пражывання;

хворыя на актыўную форму туберкулёзу;

спецыялісты, накіраваныя дзяржаўнымі органамі на работу ў сельскую мясцовасць;

інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваныя да іх у вызначаным парадку асобы;

мнагадзетныя сем’і;

працаздольныя паўналетнія члены сям’і наймальніка жылога памяшкання па дагавору найма жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў выпадку яго смерці або выезду на пастаяннае пражыванне ў іншае жылое памяшканне, якія не маюць у карыстанні жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду на падставе дагавору найма альбо ва ўласнасці іншага жылога памяшкання ў дадзеным населеным пункце агульнай плошчу 15 кв. метраў і больш на аднаго чалавека ў адпаведнасці з вызначанымі для пражывання санітарнымі і тэхнічнымі патрабаваннямі, — на працягу тэрміну дзеяння заключанага згодна з заканадаўчымі актамі з адным з іх дагавора найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду;

паўналетнія члены сям’і памершага (загінуўшага, прызнанага прапаўшым без вестак) наймальніка жылога памяшкання па дагавору найма службовага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду — на працягу тэрміну дзеяння заключанага згодна з заканадаўчымі актамі з адным з іх дагавору найма службовага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду.

— Ці ёсць магчымасць атрымання льготнага крэдыту на будаўніцтва жылля ў лаўрэатаў фондаў Прэзідэнта (адоранай і таленавітай моладзі)? Якімі дакументамі вызначаецца права на такі крэдыт?

— Указам № 185 прадугледжана ўключэнне ў спісы льготнага крэдытавання па-за чаргой паўналетніх маладых грамадзян, якія з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і (або) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі па падтрымцы таленавітай моладзі, — па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам культуры і згодна з дакументамі, якія пацвярджаюць такое званне. Пад маладымі грамадзянамі ў названым Указе разумеюцца асобы ва ўзросце да 31 года.

Ільготныя крэдыты маладым грамадзянам на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў прадастаўляюцца на тэрмін да 20 гадоў пад 5 працэнтаў гадавых. Максімальны памер крэдыту не можа перавышаць 90 працэнтаў кошту будаўніцтва нарматыву плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей, якая льготна крэдытуецца.

— Ці ёсць яшчэ якія-небудзь асаблівасці ў гэтага віду крэдытавання?

— Ільготныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў прадастаўляюцца малазабяспечаным працаздольным грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і стаяць на ўліку, у якіх сярэднемесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і не перавышае двухкратнага сярэднемесячнага мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з 4 чалавек, падлічанага за 12 месяцаў, што папярэднічалі месяцу ўключэння выканкамамі ў спісы (у другім квартале 2007 года даход на аднаго члена сям’і не павінен перавышаць 530220 рублёў).

Акрамя таго, агульны кошт заяўленай маёмасці, якую мае сям’я, не павінен перавышаць двухкратны гранічны памер ільготнага крэдыту для гэтай сям’і.

Умовы аднясення выканкамамі грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных працаздольных для атрымання дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылога памяшкання вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2000 г. № 1955 “Аб зацвярджэнні палажэння аб аднясенні грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных працаздольных для атрымання дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылога памяшкання.

 

Прыклад разліку памеру крэдытнай лініі па льготным крэдыце на жыллёвае будаўніцтва за кошт мэтавых рэсурсаў

Сям’я з трох чалавек будуе трохкомнатную кватэру.

Агульная плошча кватэры — 82 кв.м.

Каштарысная вартасць будаўніцтва ў бягучых цэнах на дату адкрыцця крэдытнай лініі складае 98,4 мільёна рублёў.

Кошт 1 кв.м у бягучых цэнах складае 1,2 мільёна рублёў.

Кошт 1 кв.м з улікам кошту будаўніцтва тыпавых спажывецкіх якасцей, які зацвярджаецца Мінгарвыканкамам, — 1 мільён рублёў.

Каэфіцыент тыпавых спажывецкіх якасцей — 0,83 (1,0/1,2).

Сума крэдытнай лініі разлічваецца па формуле:

W = S : V x K x 20 кв.м х 0,9 Кт, дзе:

W — сума крэдытнай лініі;

S — каштарысная вартасць жылога памяшкання ў бягучых цэнах;

V — агульная плошча жылога памяшкання;

К — колькасць членаў сям’і;

Кт — каэфіцыент тыпавых спажывецкіх якасцей.

Разлічваем суму крэдытнай лініі для гэтай сям’і:

W = 98,4 : 82 х 60 х 0,9 х 0,83 = 53,8 мільёна рублёў.

Марія Бардашун ("Настаўніцкая газета", 24.04.2007)

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Хто прэтэндуе на льготны крэдыт? ("Настаўніцкая газета", 24.04.2007)