СМІ пра банк
06.02.2007

«Беларусбанк» плануе ў 2007 годзе актыўна прасунуцца на расiйскiм рынку банкаўскiх паслуг ("Звязда", 16.01.2007)

ААБ «Беларусбанк» плануе ў 2007 годзе актыўна прасунуцца на расiйскiм рынку банкаўскiх паслуг. Аб гэтым праiнфармавала 15 студзеня Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнку старшыня праўлення ААБ «Беларусбанк» Надзея Ермакова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

«Беларусбанк» сёння карыстаецца даверам у заходнiх i амерыканскiх банкаў, падкрэслiла Надзея Ермакова.

Паводле яе слоў, на «Беларусбанк» адкрыта лiмiтаў па гандлёваму фiнансаванню больш як на $600 млн. Лiмiты па дакументарных аперацыях устанавiлi 58 замежных банкаў. Гэтыя лiмiты выкарыстаны на суму больш як $400 млн. Такiм чынам, ажыццяўлялася крэдытаванне беларускай эканомiкi замежнымi банкамi.