СМІ пра банк
11.12.2006

«Пасля Года Мацi заканамернае аб’яўленне i Года таты» ("Звязда", 9.12.2006)

Пра гэта казалi ўдзельнiкi сумеснага семiнара «Здаровая сям’я — моцная дзяржава», якi правялi ўчора iдэалагiчны актыў ААБ «Беларусбанк» i аб’яднаная прафсаюзная арганiзацыя цэнтральнага апарату i сталiчных фiлiялаў банка.

— Мы сабралiся, каб абмеркаваць пытаннi ўдасканалення дзейнасцi ўстаноў «Беларусбанка» па ўмацаванню iнстытута сям’i, вырашэння дэмаграфiчных i сацыяльных праблем i ўдзелу ў гэтай рабоце грамадскiх арганiзацый, якiя ўтвораны ў нашым банку, — сказала старшыня праўлення ААБ «Беларусбанк», член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, старшыня Грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз жанчын» Надзея ЕРМАКОВА. — Пытаннi сямейнай палiтыкi, паляпшэння здароўя жанчын, усебаковая падтрымка мацярынства i дзяцiнства, павышэння нараджальнасцi з’яўляюцца сёння цэтральнымi ў нашай дзяржаве. Невыпадкова гэты год быў аб’яўлены Годам Мацi. На працягу яго быў зроблены шэраг вельмi сур’ёзных крокаў, якiя накiраваны на ўмацаванне сям’i.

Год Мацi падыходзiць да завяршэння, але гэта не значыць, што ўвага да мацярынства, да сям’i зменшыцца як з боку дзяржавы, так i з боку грамадскiх арганiзацый. Што датычыцца «Беларусбанка», то жаночы рух у iм пачаўся з 2001 года. Сёння саветы жанчын створаны амаль у кожнай структурнай установе банка. Жанчыны складаюць больш за палову цэнтральнага апарату i кiраўнiкоў банка — усяго 400 чалавек, i ўсе яны аб’яднаныя ў жаночы савет. Усяго ў банку 124 жаночыя саветы, якiя аб’ядноўваюць 7624 чалавекi. Асноўныя накiрункi дзейнасцi жансаветаў — удзел у рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi ў адносiнах да сям’i, жанчын, дзяцей у эканамiчнай, сацыяльнай, культурнай, сямейна-бытавой, палiтычнай сферах.

У рамках семiнара была створана аб’яднаная арганiзацыя ГА «Беларускi саюз жанчын» ААБ «Беларусбанк».

— Сёння мы маем шанц выправiць дэмаграфiчную сiтуацыю, — падкрэслiла ў сваiм выступленнi на семiнары Антанiна МОРАВА, намеснiк кiраўнiка сакратарыята старшынi праўлення ААБ «Беларусбанк», сустаршыня ГА «Беларускi саюз жанчын». — Бо якраз падраслi, выходзяць замуж i нараджаюць дзяўчынкi, якiя былi народжаныя ў 80-х гадах — час дэмаграфiчнага пiку на Беларусi. Таму мы павiнны прыкласцi ўсе намаганнi, каб гэтыя маладыя жанчыны захацелi нарадзiць i нарадзiлi хоць бы па трое дзетак. Iнакш выправiць сiтуацыю, якая прывядзе да знiкнення нацыi, будзе немагчыма.

Дзяржава робiць шмат, але дэмаграфiчныя праблемы настолькi складаныя, што хуткiх вынiкаў чакаць не даводзiцца. Усё ж такi нам удаецца крыху выпраўляць «крывыя» нараджальнасцi, смяротнасцi i працягласцi жыцця. Але момант, калi можна будзе ўздыхнуць з палёгкай — хоць бы дасягнуць натуральнага аднаўлення насельнiцтва — яшчэ настолькi далёкi, што здаецца недасягальным. I справа тут не толькi, або не столькi ў матэрыяльным дабрабыце грамадства, колькi ў ментальнасцi сучаснай жанчыны. Бо сёння сто жанчын, нават пры дасягненнi добрага дастатку ў доме, гатовыя нарадзiць толькi 170 дзяцей. А каб нацыя пачала аднаўляцца, трэба каб сто жанчын захацелi i нарадзiлi 215 дзяцей. Удзельнікi семiнара абмяркоўвалi, як, якiм чынам можна пераламаць сітуацыю, што можна зрабiць як унутры банка, так i ў грамадстве, каб дэмаграфiчная праблема паступова пачала выпраўляцца.

На семiнары ААБ «Беларусбанк» шмат гаварылася пра здароўе жанчын i пра духоўны, маральны бок праблемы. А таксама пра павышэнне ролi бацькi ў выхаваннi дзяцей, у стварэннi моцнай сям’i i ў павышэннi нараджальнасцi. У прыватнасцi, Антанiна Морава заўважыла, што ў хуткiм будучым таты змогуць не толькi мець права на водпуск па догляду дзiцяцi, але i карыстацца свабодным днём на тыднi, каб удзялiць больш увагi сям’i. Як вядома, такая льгота зараз прадугледжана для шматдзетных мацi.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА ("Звязда", 9.12.2006)