СМІ пра банк
06.12.2006

«Беларусбанк» — «Банк года 2006»... ("Звязда", 6.12.2006)

Беларускi рынак фiнансавых паслуг, якi актыўна развiваецца, можа i павiнен стаць больш даступным i зразумелым спажыўцам гэтых паслуг. У гэтым сэнсе 1-я спецыялiзаваная выстава фiнансавых паслуг «Крэдыт. Страхаванне. Лiзiнг», якая ўчора пачала працу ў Мiнску ў НВЦ «Белэкспа», — своеасаблiвы «дапаможнiк» для насельнiцтва: тут можна азнаёмiцца з асартыментам крэдытна-фiнансавых паслуг i выбраць для сябе найбольш аптымальнае рашэнне. На працягу трох дзён больш за 30 вядучых фiнансавых устаноў краiны прадставяць тут сваю iнфармацыю аб рознiчных паслугах i правядуць прафесiйныя кансультацыi.

Адкрываючы выставу, старшыня Пастаяннай камiсii па грашова-крэдытнай палiтыцы i банкаўскай дзейнасцi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Раман УНУЧКА падкрэслiў, што сёння фiнансавы рынак рэспублiкi дынамiчна развiваецца i прапануе шырокi спектр паслуг, якiя адрасаваны насельнiцтву. А вось давер i iнтарэс грамадзян да даных паслуг зараз значна ўзрос. Пералiк жа фiнансавых прадуктаў, што даступны беларускiм спажыўцам цяпер, складае больш за 150 найменняў. Зразумела, што без спецыяльнай падрыхтоўкi спажыўцу самастойна складана выбраць той цi iншы фiнансавы пакет, вызначыцца з банкам-партнёрам, а таму, зазначыў Раман Унучка, на мэце выставы — папулярызацыя банкаўскiх, страхавых i лiзiнгавых паслуг.

Нягледзячы на тое, што банкi заўсёды актыўна iнфармуюць насельнiцтва аб асартыменце сваiх паслуг i новых прапановах, каштоўнасць гэтай выставы — магчымасць для банкаўскiх работнiкаў напрамую вывучыць попыт на тыя цi iншыя прадукты, паведамiць аб навiнках, правесцi кансультацыi, — такое меркаванне выказала падчас мерапрыемства старшыня праўлення ААБ «Беларусбанк» Надзея ЕРМАКОВА. Сёння, дарэчы, «Беларусбанк» па аб’ёму прыцягнутых сродкаў фiзiчных асоб займае першае месца ў рэспублiцы: на 1 снежня 4,8 трлн беларускiх рублёў у эквiваленце ўсiх валют грамадзяне даверылi гэтай фiнансавай установе, што складае больш за 61 працэнт ад сродкаў насельнiцтва, прыцягнутых усёй банкаўскай сiстэмай краiны. Толькi ў гэтым годзе «Беларусбанкам» прыцягнута больш за 1 трлн рублёў тэрмiновых укладаў. Як вядома, 1 лiпеня гэтага года ААБ «Беларусбанк» была ўведзена ў дзеянне сiстэма будаўнiчых зберажэнняў. На пачатак снежня ў рамках гэтай сiстэмы банкам прыцягнута звыш 25 млрд рублёў, а за час працы сiстэмы будаўнiчых зберажэнняў зарэгiстравана больш як 3,8 тысячы яе ўдзельнiкаў. Мiж iншым, аўтарытэтны ў фiнансавым свеце часопiс «The Banker» прысвоiў «Беларусбанку» намiнацыю «Банк года 2006» у Беларусi за найлепшыя паказчыкi развiцця ў банкаўскiм сектары нашай краiны. Гэты ж часопiс адзначыў, што «Беларусбанк» стаў 261 банкам у Еўропе па памеру сукупных актываў i ўваходзiць у 50 буйнейшых банкаў Усходняй i Цэнтральнай Еўропы.

Што датычыцца арганiзатараў спецыялiзаванай выставы, то ў iх лiк увайшлi Нацыянальны сход Беларусi, Мiнiстэрства фiнансаў, Мiнiстэрства эканомiкi, вядучыя дзяржаўныя i камерцыйныя банкi краiны i iнш. Удзельнiкi ж мерапрыемства прапануюць наведвальнiкам iнфармацыю аб розных формах крэдытавання, крэдытныя праграмы па куплi жылля, пра спажывецкае крэдытаванне, дэпазiты, грашовыя пераводы, продаж банкаўскiх металаў i т.п.

Iгар ШЧУЧЭНКА ("Звязда", 6.12.2006)