Беларусбанк ушанаваў лепшых кліентаў ("Звязда", 18.04.2006 г.)

Для “Беларусбанка” стала добрай традыцыяй вызначаць пераможцаў сярод кліентаў гэтай установы – юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. У 2006 годзе конкурс “Намінацыі для кліентаў  ААБ “Беларусбанк” прайшоў  у пяты раз, а ў лік намінантаў  увайшлі  прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы нашай краіны.

Як адзначыла на цырымоніі ўручэння намінацый старшыня праўлення “Беларусбанка” Надзея Ермакова, мэтай конкурсу з’яўляецца ўстанаўленне і ўмацаванне даверных партнёрскіх адносінаў  паміж банкам і яго кліентамі, а таксама павышэнне зацікаўленасці бакоў у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Між іншым, сёння на разлікова-касавым абслугоўванні ў банку знаходзіцца больш як 68 тысяч кліентаў, якім адкрыта звыш 103 тысяч рахункаў. Прычым колькасць кліентаў пастаянна расце. За мінулы год кліенцкая база банка павялічылася больш як на 7,4 тысячы кліентаў – юрыдычных асоб. А ў гэтым годзе іх колькасць вырасла яшчэ на 2 тысячы. 

Паводле слоў кіраўніка “Беларусбанка”, удзельная вага колькасці кліентаў, што знаходзяцца на абслугоўванні ў гэтым банку, ад агульнай колькасці зарэгістраваных юрыдычных асоб у рэспубліцы складае каля 24 працэнтаў, у тым ліку ўдзельная вага юрыдычных асоб складае 34,8 працэнта ад агульнай колькасці суб’ектаў гаспадарання, удзельная вага індывідуальных прадпрымальнікаў – 19 працэнтаў ад агульнай колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэтым кліентам банк прапануе звыш 130 відаў паслуг: ад стандартных па разліковаму і касаваму абслугоўванню да фактычна любых паслуг міжнароднага ўзроўню. Выкарыстанне банкам сучасных тэналогій дазваляе  кліентам ажыццяўляць аддалённае кірванне рахункамі пры дапамозе сістэмы “Кліент-банк”: летась яна была ўкаранёна больш як 200 кліентам, а задача на гэты год – укараніць сістэму паўсюдна. 

Актыўна ўдзельнічае банк і ў рэалізацыі дзяржаўных інвестыцыйных праграм, накіраваных на новае будаўніцтва, мадэрнізацыю і тэнічнае пераўзбраенне вытворчасцяў і ўадасканаленне тэналагічных працэсаў, падкрэсліла Надзея Ермакова. Прычым на “Беларусбанк” прыходзіцца асноўная нагрузка па аб’ёму інвестыцыйных крэдытаў, што накіроўваюцца ў рэальны сектар эканомікі, а таксама па крэдытаванню важнейшых інвестыцыйных праеткаў , якія зацвярджаюцца на ўзроўні ўрада краіны. З прыцягненнем крэдытных  сродкаў у мінулым годзе ажыццяўляецца раэлізацыя інвестыцыйных праектаў РУП “Мінскі трактарны завод” (выдадзена за год 28,8 млрд рублёў крэдытаў), аб’яднання Беларускай чыгункі (выдадзена 100,1 млрд рублёў),  РУП “Беларускі металургічны завод” (выдадзена 53 млрд рублёў) і інш. Пры дапамозе лізінгавых здзелак летась набыта больш як 200 аўтобусаў для абнаўлення аўтапаркаў у Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях і ў Мінску. На набыццё тэнікі для сельскагаспадарчых арганізацый усіх абласцей рэспублікі накіравана больш як 500 млрд рублёў.

 “Беларусбанакам” вядзецца работа па аказанню садзенічання ў стварэнні новых і развіццю суб’ектаў прадпрымальніцтва, якія дзейнічаюць. Паводле слоў Н.Ерамаковай, больш як 400 суб’ектаў малога прадпрымальніцтва пастаянна карыстаюцца крэдытнымі паслугамі банка. За тры месяцы гэтага года аб’ём выдадзеных крэдытаў павялічыўся  у 1,8 раза ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 2,2 млрд. рублёў.

 Што датычыцца самой цырымоніі ўашанавання лепшых кліентаў “Беларусбанка”  за 2005 год, то пераможцамі конкурсу, які праводзіўся ў 5 намінацыях, сталі 58 кліентаў банка. Так, напрыклад, у намінацыі “За доўгачасовае і плённае супрацоўніцтва” ў ліку пераможцаў адзначана ААТ “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод”, РУП “ВА “Беларуськалій”, РУП “Беларускі металургічны завод”, ААТ “Скідзельскі цукровы камбінат” і інш.

"Звязда"