Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!»

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КАРТКА MASTERCARD ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» ДОРЫЦЬ МЕСЯЦ ПАДПІСКІ АД MEGOGO!

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Беларусы летась купiлi ў «абменнiках» «Беларусбанка» мiльярд долараў ЗША... , "Звязда"

21.02.2006

Пытанне па кампенсацыi ўкладаў насельнiцтву, якiя «згарэлi» ў сумнавядомым 91-м годзе, у краiне зараз разглядаецца, паведамiла на сустрэчы з журналiстамi старшыня Праўлення «Беларусбанка» Надзея Ермакова. Канчатковае рашэнне па яму — за кiраўнiком дзяржавы. Мiж iншым, спецыялiстамi ўжо падлiчана сума, якая спатрэбiцца, каб поўнасцю вярнуць грамадзянам страчаныя грошы: яна ў тры разы перавышае гадавы бюджэт дзяржавы, якi летась, дарэчы, складаў 27 трыльёнаў рублёў.

Наогул прэс-канферэнцыя кiраўнiка «Беларусбанка» была прымеркавана да вынiкаў працы банка ў мiнулым годзе. Гаворачы аб тым, што летась эканомiка краiны развiвалася дынамiчна, Надзея Ермакова падкрэслiла, што адбыўся i iстотны рост рэсурснай базы банкаўскай сiстэмы. Зразумела, што дастойны ўклад у выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны ўнёс i сiстэмаўтвараючы «Беларусбанк», уласны капiтал якога на працягу апошняй пяцiгодкi вырас у 13 разоў пры павелiчэннi сукупнага капiталу банкаўскай сiстэмы ў 10 разоў i склаў 1,4 трлн рублёў, а памер статутнага фонду на пачатак гэтага года склаў 1,2 трлн рублёў, павялiчыўшыся за 5 гадоў амаль у 16 разоў. Так, памер крэдытаў банка эканомiцы на 1 студзеня гэтага года дасягнуў 6 трлн рублёў, або 46 працэнтаў крэдытнага партфеля банкаўскай сiстэмы краiны.

Як заўважыла Надзея Ермакова, адбылiся заўважныя змяненнi ў структуры крэдытных укладанняў «Беларусбанка»: доля крэдытаў, прадастаўленых фiзiчным асобам, вырасла амаль у два разы. Таксама змянiлася i структура крэдытных укладанняў у прадпрыемствы рэальнага сектару эканомiкi, што звязана з ростам у 11 разоў памеру iнвестыцыйных крэдытаў. На пачатак гэтага года доля iнвестыцыйных крэдытаў у крэдытным партфелi банка склала 72 працэнты. З крэдытнай падтрымкай банка ажыццяўляецца мадэрнiзацыя буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў Беларусi — аб’яднання «Беларуськалiй», Беларускага металургiчнага завода, усiх цукровых камбiнатаў, прадастаўляюцца буйныя крэдыты прадпрыемствам энергетыкi, нафтахiмiчнай прамысловасцi. Рэалiзуюцца праграмы абнаўлення ўборачнай i апрацоўваючай тэхнiкi ў сельгаспрадпрыемствах i г.д.

Адным з прыярытэтаў «Беларусбанка», што цалкам зразумела, з’яўляецца абслугоўванне насельнiцтва, якое сёння, напрыклад, ахвотна давярае свае зберажэннi менавiта гэтаму банку. На 1 студзеня 2006 года памер толькi тэрмiновых укладаў насельнiцтва дасягнуў 3 трлн рублёў. Мiж iншым, за няпоўныя паўтара месяца гэтага года прырост тэрмiновых укладаў склаў 150 млрд рублёў. Прычым, паводле слоў банкiркi, людзi зараз аддаюць перавагу тэрмiновым дэпазiтам менавiта ў нацыянальнай валюце: гэта сведчыць аб тым, што беларусы паверылi ў стабiльнасць свайго рубля. Што цiкава, у «Беларусбанку» стала больш укладаў i ў расiйскiх рублях. Немалаважны i той факт, што ў мiнулым годзе аб’ём прададзенай наяўнай валюты насельнiцтву павялiчыўся на 18 працэнтаў i дасягнуў амаль мiльярда долараў ЗША. Што, на думку спецыялiстаў, з’яўляецца яшчэ адным сведчаннем таго, што даходы людзей растуць.

З пачатку рэалiзацыi дзяржаўнай жыллёвай праграмы з дапамогай крэдытаў «Беларусбанка» пабудавана 9,3 млн квадратных метраў жылля, больш за 142 тысячы сем’яў палепшылi свае жыллёвыя ўмовы. У гэтым годзе, паводле слоў Надзеi Ермаковай, на льготнае крэдытаванне будаўнiцтва жылля банкам будзе накiравана 918 млрд рублёў, што больш мiнулагодняга паказчыка. Акрамя таго, на няльготнае крэдытаванне (на агульных падставах) будаўнiцтва жылля запланавана выдзелiць 150 млрд рублёў. Развiваецца i спажывецкае крэдытаванне. Па стану на 1 студзеня гэтага года пазычальнiкамi з’яўляюцца больш за 540 тысяч грамадзян, што ў 3,5 раза больш, чым на пачатак 2001 года.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта «Звязды» наконт магчымага знiжэння працэнтных ставак па крэдытах насельнiцтву ў гэтым годзе, Надзея Ермакова заўважыла, што разумее жаданнi людзей, якiя мяркуюць прыкладна так: калi пакласцi грошы ў банк, то па больш высокай стаўцы, а браць крэдыт — па больш нiзкай. Аднак цана рэсурсаў у банку вызначаецца цаной, што «Беларусбанк» плацiць укладчыкам, да таго ж адлiчвае пэўны працэнт у сацыяльны фонд абавязковых рэзерваў i на ўтрыманне штату, якi афармляе крэдыты. Знiзiць стаўку рэфiнансавання i адпаведна стаўку па крэдытах можна толькi з таго разлiку, што знiзiцца стаўка па ўкладах. А апошнюю знiзiць складана: калi насельнiцтва перастане ўкладваць грошы ў банкi, то тады не будзе чым крэдытаваць нi насельнiцтва, нi рэальны сектар эканомiкi. Таму палiтыка тут павiнна быць узважанай.

Зайшла гаворка на сустрэчы i аб так званай сiстэме будаўнiчых зберажэнняў, на якой многiя дзяржавы Заходняй Еўропы паднялi сваё жыллёвае будаўнiцтва. Кiраўнiк «Беларусбанка» ўпэўнена, што Беларусь да гэтага таксама прыйдзе. Зараз жа банк плануе ўкараняць сваю сiстэму будаўнiчых зберажэнняў. Што наогул гэта за сiстэма?.. Згодна з ёй, перш чым атрымаць права на будаўнiцтва жылля i крэдыт на гэтыя мэты, чалавек павiнен на працягу 3—5 гадоў накапiць пэўную суму грошай ва ўкладзе. Пасля дзяржава дае прэмiю грамадзянiну з бюджэту, каб ён даплюсаваў яе да накопленага, мог укласцi сродкi ў будаўнiцтва i атрымаць крэдыт пад больш ільготную працэнтную стаўку. Улiчваючы, што «Беларусбанк» пакуль распрацоўвае сваю сiстэму, то прэферэнцыю ён будзе прадастаўляць за свой кошт. «Беларусбанк» вызначыўся, што пакуль будзе працаваць з Мiнаблвыканкамам, i, хутчэй за ўсё, пiлотны праект па сiстэме будаўнiчых зберажэнняў банк запусцiць у Жодзiне. Плануецца, што ў першым квартале сiстэма будзе зацверджана i банк пачне па ёй працу.

Як паведамiла Надзея Ермакова, вынiкi працы «Беларусбанка» не застаюцца незаўважанымi i для замежных экспертаў. Так, рэйтынг банка, што ўстанаўлiваецца вядомым агенцтвам «Фiтч Рэйтынг», штогод павышаецца. На мiнулым тыднi рэйтынг банка павышаны ў чарговы раз, i яго параметры ўжо вызначаюцца лiтарамi «В», а не «С», гэта значыць, па ацэнцы вынiкаў дзейнасцi банк перайшоў на iншы, больш высокi ўзровень.

Iгар ШЧУЧЭНКА (16.02.2006 г.) 

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / Беларусы летась купiлi ў «абменнiках» «Беларусбанка» мiльярд долараў ЗША... , "Звязда"