Жыццё банка
04.10.2019

«Дзень дабра і павагі»: у Галаўным офісе прайшло свята для ветэранаў банка

«Па добрай традыцыі 1 кастрычніка мы гаворым шчырыя словы ўдзячнасці калегам старэйшага пакалення, чыя праца і цярпенне заклалі магутны падмурак у нашы цяперашнія поспехі»,  — з гэтых слоў пачаў сваё прывітанне да ветэранаў Беларусбанка першы намеснік старшыні праўлення Аляксандр Паліўка на свяце, якое стала ўжо традыцыйным у іх гонар.

Аляксандр Паліўка падкрэсліў, што ўсе калегі, што пайшлі з банка на заслужаны адпачынак, з'яўляюцца для нас прыкладам мудрасці і цярпення, захавальнікамі не толькі традыцый, але і маральных каштоўнасцяў. Пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, клопату родных і блізкіх людзей.

den-dobra-1

«Наша ветэранская арганізацыя пастаянна прырастае, нас ужо больш за 7 тысяч, і мы гэтаму рады. Асабліва прыемна, што банк усё больш і больш надае ўвагі сваім ветэранам. На самай справе нам вельмі важна, што пра нас не забываюць, важна прыходзіць у банк, важна адчуваць падтрымку, у тым ліку і фінансавую. За гэта вялікі дзякуй Праўленню банка, дзякуй за такую выдатную праграму «Клопат», — сказала ў сваім прывітальным слове ганаровы ветэран банка - Надзея Ермакова.

den-dobra-2

У гэтым годзе ветэранская арганізацыя падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыяй банка. Дакумент прадугледжвае шэраг пытанняў падтрымкі ветэранаў праз сацыяльныя выгоды, якія разнастаяць вольны час, зробяць жыццё больш цікавым для тых, хто пайшоў на пенсію са структурных падраздзяленняў Беларусбанка.

«Мы з вамі зарабілі права на свабодны лад жыцця», — пажартавала Надзея Андрэеўна, павіншавала ўсіх са святам, пажадаўшы шчасця, здароўя, бадзёрасці духу, добрага настрою і адзначыла, што наступны год для ветэранскай арганізацыі Беларусбанка юбілейны, яна адзначыць сваё 25-годдзе.

den-dobra-3

«Дзень дабра і павагі» і ў гэтым годзе атрымаўся насычаным, яркім, цёплым. У святочную атмасферу гасцей акунулі вакальны калектыў ветэранаў банка і Вера Палякова - беларуская актрыса, спявачка і тэлевядучая, якая чытала вершы, спявала і шмат гутарыла з гледачамі. Творчы вечар Веры Паляковай «Жанчына - агонь» у гонар свята арганізавала для ганаровых гасцей прафсаюзная арганізацыя банка.

Мерапрыемствы для людзей старэйшага пакалення прайшлі ва ўсіх структурных падраздзяленнях банка.

den-dobra-4

den-dobra-5

den-dobra-6

den-dobra-7

den-dobra-8

den-dobra-9

Даведачна:

Сёння ветэранская арганізацыя Беларусбанка налічвае больш за 7 000 чалавек.

З 1998 года ў банку дзейнічае праграма «Клопат» па сацыяльнай абароне ветэранаў, якія пайшлі на пенсію са структурных падраздзяленняў Беларусбанка. Яна прадугледжвае аказанне матэрыяльнай дапамогі і маральнай падтрымкі. У ліку выгод, даступных былым супрацоўнікам банка, - садзейнічанне ў арганізацыі лячэння і адпачынку ў аздараўленчых установах банка, запрашэнне на культурна-масавыя мерапрыемствы, віншаванні з юбілейнымі датамі і дзяржаўнымі святамі. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды, адзінокія і малазабяспечаныя атрымліваюць спонсарскую і адрасную дапамогу, непрацуючыя пенсіянеры - штомесячныя даплаты да пенсіі.

 

// || F::getRealIP() == "10.200.10.145"