Выспупленні вядомых экспертаў, адкрыты дыялог з супрацоўнікамі банка, гарачыя дэбаты на актуальныя тэмы і дзелавыя гульні. Усё гэта можна было назіраць у мінулыя выхадныя ў адным з самых маляўнічых куткоў нашай краіны - пас. Зубранёўка Мядзельскага раёна.
На базе дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» адбыўся рэспубліканскі семінар ідэалагічнага актыву па тэме «Удасканаленне ідэалагічнай работы ў ААТ «ААБ Беларусбанк». Удзельнікамі сталі 239 супрацоўнікаў банка.
Спікеры семінара ў сваіх выступленнях закраналі найбольш актуальныя на сённяшні дзень тэмы. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына дэталёва расказала слухачам пра палітычную культуру ў нашай краіне на прыкладзе электаральных кампаній у краіне і за яе межамі.
Сёння «Белая Русь» - адна з ключавых грамадскіх арганізацый у краіне, якая выконвае важную ролю ў развіцці грамадзянскай супольнасці Беларусі. Старшыня РГА «Белая Русь» Генадзь Давыдзька расказаў удзельнікам аб дзейнасці арганізацыі на сучасным этапе. Паводле яго слоў, у рамках асабістых сустрэч становіцца зразумела, што ўступленне ў арганізацыю не з'яўляецца для грамадзян нейкай фармальнасцю, а поўнасцю абдуманым крокам з мэтай рэалізацыі канкрэтных сацыяльна-значных праектаў на карысць кожнага жыхара і краіны ў цэлым.
У сакавіку гэтага года ў краіне кіраўніком дзяржавы зацверджана Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі. Адзін з яе распрацоўшчыкаў, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк у сваёй прамове адзначыў, што сёння трансфармацыя соцыума ў інфармацыйнае грамадства спараджае новыя рызыкі, выклікі і пагрозы, якія прама закранаюць пытанні забеспячэння нацыянальнай бяспекі, у тым ліку абароненасць інфармацыйнай прасторы. Па словах эксперта, у нашы дні вялікую ўвагу трэба ўдзяляць і пытанням забеспячэння бяспекі інфармацыйнай інфраструктуры, у тым ліку нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт і супрацьдзеянню кіберзлачыннасці.
Ключавой пляцоўкай для фарміравання лідарскіх якасцей у маладога пакалення і ўвасаблення сацыяльных ініцыятыў застаецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Як адзначыў у сваім выступленні другі сакратар ЦК ГА «БРСМ» Алег Дзікун, грамадская арганізацыя - гэта выдатны шанс для самарэалізацыі сучаснай моладзі нашай краіны.
Падчас выступлення спікераў удзельнікі семінара задаюць нямала пытанняў.
Другі год у нашай краіне праходзіць пад знакам «Года малой радзімы». Дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ Сцяпан Захаркевіч з дакладам «Малая Радзіма як крыніца захавання традыцыйнай беларускай культуры» на канкрэтных прыкладах прэзентаваў аўдыторыі гэты нацыянальны праект.
Падчас ідэалагічнага форуму таксама адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя ОПП ААТ «ААБ Беларусбанк» РГА «Белая Русь». Старшыня грамадскай арганізацыі банка расказаў дэлегатам аб выніках дзейнасці структуры і ключавых праектах, рэалізаваных членамі «Белай Русі» па краіне.
Па выніках канферэнцыі актыўныя прадстаўнікі грамадскай арганізацыі былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі. Дэлегаты сустрэчы таксама аднагалосна прагаласавалі за кандыдатуру Дзмітрыя Бакіноўскага на пасадзе старшыні ОПП ААТ «ААБ Беларусбанк» РГА «Белая Русь».
У рамках ідэалагічнага семінара для лідараў маладзёжнага руху ў банку было арганізавана World café «БРСМ. Беларусбанк. Перазагрузка». Месца сустрэчы маладзёжнага актыву было выбрана невыпадкова. 50 гадоў таму ў Мядзельскім раёне адкрыўся лагер піянерскага і камсамольскага актыву школ Беларусі. Сёння «Зубраня» стаў сталіцай шчаслівага дзяцінства, набыў сваю індывідуальнасць і грамадскі статус.
Банк прадастаўляе сваім маладым супрацоўнікам усе магчымасці для кар'ернага росту і рэалізацыі творчага патэнцыялу. Падобныя сустрэчы спрыяюць набыццю карыснага вопыту, пашырэнню кола зносін.
У гэтым годзе новы фармат ідэалагічнага семінара быў дапоўнены чарговым крэатыўным праектам - дзелавая гульня «Weekend праектаў і ідэй».
Некалькі дзясяткаў каманд у дыскусіях распрацоўвалі праекты для наступнай магчымай іх рэалізацыі ў сістэме банка.
Ужо традыцыйным стала правядзенне інтэлектуальна-забаўляльнай гульні ў рамках клуба «Плацінавая сава». Чарговая порцыя складаных пытанняў ад арганізатараў не застала знянацку эрудзіраваны актыў каманд-удзельніц.
Вішанькай на торце сталі гарачыя дэбаты з удзелам гасцей мерапрыемства - экспертаў па аратарскім майстэрстве з Белдзяржуніверсітэта. Дзве каманды адстойвалі свае думкі і погляды ва ўпартай эмацыянальнай барацьбе. Галоўным героям дэбатаў таксама давялося адказваць на вострыя пытанні з залы.
Лідары грамадскіх арганізацый банка і актыўныя ўдзельнікі трохдзённага семінара даказалі, што могуць не толькі настроіцца на сур'ёзную размову з вядомымі экспертамі, творча падысці да распрацоўкі КСА праектаў, але і выдатна правесці тэматычны вечар у стылі дыска 80-90-х гг. у фармаце карпаратыўнага праекта «Пятніца».
Па выніках адкрытых дыскусій і інтэлектуальных актыўнасцей удзельнікі ідэалагічнага семінара, які ўпершыню прайшоў у такім фармаце, сышліся ў меркаванні, што мерапрыемства стала эфектыўнай платформай для распрацоўкі новых праектаў развіцця банка, абмену думкамі і цікавых сустрэч.
Аддзел камунікацый