Жыццё банка
19.04.2019

75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвячаецца…

II Рэспубліканскі фестываль паэзіі і песні ААТ «ААБ Беларусбанк», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «Факел памяці», прайшоў ва ўтульнай зале санаторыя «Спупнік» у мінулыя выхадныя. Так «Беларусбанк» далучыўся да Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае».

«Памяць пра Вялікую Айчынную вайну ў нашай краіне, нягледзячы на мінулыя дзесяцігоддзі, жывая, – адзначыў старшыня праўлення Віктар Ананіч. – Адданасць ёй захоўваюць у кожным беларускім доме, у кожнай сям'і. На асаблівым месцы стаяць патрыятычныя мерапрыемствы і ў «Беларусбанку». Яны вельмі важныя, бо ідуць ад самага сэрца, служаць патрыятычнаму выхаванню, ўмацоўваюць сувязі пакаленняў банкаўскіх работнікаў».

75let-1

Творчы вечар памяці нікога не пакінуў абыякавым. З вуснаў таленавітых супрацоўнікаў банка са сцэны прагучалі музычныя і літаратурныя творы пра страшныя, трагічныя падзеі ваенных гадоў.

Удзельнікі конкурсу вынеслі на суд журы і гледачоў цудоўныя вершы і песні пра непераможны савецкі народ і яго вялікі подзвіг, пра каханне і разлуку…

75let-2

Да глыбіні душы кранулі гледачоў і членаў журы аўтарскія творы супрацоўнікаў банка. Гэта «2 лютага 1943» Сяргея Маргелава (ЦБП №712), «Украдзенае дзяцінства» Таццяны Селязнёвай (ЦБП №212) і «Навальніца ўночы раптам знікла» Сяргея Рыбкова (філіял № 700-Магілёўскае АУ). Вострым болем у сэрцы аддаваўся кожны іх радок, што апісваў нечуваныя па сваёй жорсткасці злачынствы фашысцкага салдата, ахвярамі якіх былі мірныя людзі, старыя, жанчыны, дзеці.

Неверагодна эмацыянальна выступалі перад гледачамі банкаўскія паэты, чытальнікі, вакалісты. Гледачы, ледзь стрымліваючы слёзы, у думках пераносіліся ў гады ваеннага ліхалецця, яшчэ і яшчэ раз адчуўшы ўсю горыч і трагізм вайны.

75let-3

Дыпломам I ступені ў жанры «Паэзія» журы адзначыла Сяргея Маргелава - які прачытаў свой твор «2 лютага 1943».

75let-4

Выразна і пранікнёна прачытала верш «Ала» Алёна Канёк з ЦБП № 322 г.Светлагорск, атрымаўшы заслужаную ўзнагароду - дыплом II ступені.

75let-5

Сяргей Рыбкоў - аўтар і выканаўца літаратурнага твора «Навальніца ўночы раптам знікла» ўдастоены дыплома III ступені.

75let-6

Таццяна Селязнёва і яе верш «Украдзенае дзяцінства» адзначаны асаблівым прызам журы.

75let-7

Валерый Цюшкевіч і Зінаіда Вечар з Мінскай вобласці паказалі на сцэне лепшую акцёрскую работу, разыграўшы сцэнку на беларускай мове з твора Міхася Лынькова «Дзед Аўсей і Палашка».

75let-8

Лепшымі ў жанры «Песня» сталі Вярбіцкая Яна (філіял № 312) з песняй «Вяртайцеся», Гоманава Таццяна (філіял № 700-Магілёўскае аблупраўленне) з песняй «Гінуць першыя» і Аўчарэнка Дзмітрый (філіял № 703) з песняй «Салдат».

75let-9

А вакальнай групе харавога калектыву «Ясныя Зоры» і салісту Васілю Малашкевічу з песняй «Перамога» зала апладзіравала стоячы. Іх выступленне стала сапраўдным апафеозам фестывалю. У выніку ім і дасталася перамога! 1-ае месца ўсе члены журы аднагалосна аддалі канцэртнай праграме Магілёўскай вобласці.

75let-10

Журы было не проста зрабіць свой выбар, настолькі высокі быў узровень выканаўчага майстэрства ўсіх удзельнікаў фестывалю. Ацэньваліся артыстызм і арыгінальнасць выканання, складанасць і выбар рэпертуару, адзінства сцэнічнага вобразу і нават выкарыстанне дадатковых сродкаў і форм мастацкага ўздзеяння.

У выніку лепшымі былі прызнаны канцэртныя праграмы:

1-е месца — каманда Магілёўскай вобласці;

2-е месца — каманда Гомельскай вобласці;

3-е месца — каманда Мінскай вобласці.

Для нас вайна - гісторыя. Але мы абавязаны ведаць і памятаць самыя страшныя яе старонкі...

Аддзел камунікацый