Жыццё банка
16.04.2019

XII Рэспубліканская спартакіяда «Беларусбанка» адбылася на Мядзельшчыне

У мінулыя выхадныя, на базе санаторыя «Спутнік», адбылася XII Рэспубліканская спартакіяда ААТ «ААБ Беларусбанк», прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Кубак старшыні праўлення па міні-футболе, які стаў ужо традыцыйным. Пазмагацца за права быць мацнейшымі прыехала 7 каманд - прадстаўнікоў абласных упраўленняў i г. Мiнска.

«Сімвалічна, што наша спартыўнае мерапрыемства праходзіць у год, калі Беларусь рыхтуецца прыняць II Еўрапейскія гульні, бо спартыўныя мерапрыемствы ў банку даўно сталі добрай традыцыяй. Гэта не толькі магчымасць памерацца сіламі ў тым ці іншым выглядзе спорту, але і сустрэцца з сябрамі, аднадумцамі, якія прытрымліваюцца такіх  каштоўнасцей карпаратыўнай культуры, як здаровы лад жыцця, барцоўскі дух і імкненне да перамогі», - адзначыў старшыня праўлення Віктар Ананіч, адкрываючы спартакіяду.

XII-spartakiada-1

XII-spartakiada-2

У праграму спаборніцтваў уваходзілі настольны тэніс, шашкі, шахматы, плаванне, стральба, лёгкаатлетычны крос і дартс. З першых хвілін на спартыўных пляцоўках разгарнулася па-сапраўднаму ўпартая і захапляльная барацьба, асабліва відовішчным атрымаўся фінал па міні-футболе за Кубак старшыні праўлення. І спартсмены, і тыя, хто прыйшоў за іх пабалець, атрымалі масу ўражанняў.

XII-spartakiada-3

XII-spartakiada-4

XII-spartakiada-5

XII-spartakiada-6

XII-spartakiada-7

XII-spartakiada-8

XII-spartakiada-9

Па выніках трох спаборніцкіх дзён лепшымі камандамі ў выніковых пратаколах сталі:

1 месца – каманда Гродзенскай вобласці

XII-spartakiada-10

2 месца – каманда г. Мінска

XII-spartakiada-11

3 месца – каманда Віцебскай вобласці

XII-spartakiada-12

Кубак па міні-футболе ва ўпартай барацьбе дастаўся камандзе Гродзенскай вобласці.

XII-spartakiada-13

Разам з узнагародамі пераможцам, прызёрам і ўсім астатнім удзельнікам спаборніцтваў дастаўся галоўны прыз - добры настрой і выдатны адпачынак у асяроддзі роднай беларускай прыроды ў маляўнічым кутку Беларусі - возеры «Нарач».

Банк дзякуе кіраўніцтву і супрацоўнікам санаторыяў «Спутнік», «Нарачанка» і дзіцячага цэнтра «Зубраня» за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства і прадастаўленыя спартыўныя аб'екты, якія дазволілі правесці спартакіяду на высокім прафесіянальным узроўні.

XII-spartakiada-14

Аддзел камунікацый