У мінулыя выхадныя на Мінскай лыжаролернай трасе сабраліся наймацнейшыя спартсмены банка, каб паказаць сваё майстэрства ў Рэспубліканскіх спаборніцтвах па лыжных гонках. На працягу ўсяго мерапрыемства ўдзельнікаў падтрымлівалі герой казак па фінансавай граматнасці Грошык і афіцыйны талісман II Еўрапейскіх гульняў 2019 году - лісяня Лесік.
«Вельмі важна, што супрацоўнікі банка актыўна выступаюць за здаровы лад жыцця! Падобныя мерапрыемствы падтрымліваюць дух карпаратыўнасці, дапамагаюць захаваць спартыўныя традыцыі, уцягваюць работнікаў і членаў іх сем'яў у заняткі фізічнай культурай і спортам», - адзначыла намеснік старшыні праўлення банка Таццяна Міхайлоўская, вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства.
У гэты ясны лютаўскі дзень усе ўдзельнікі спаборніцтваў знаходзіліся ў прыпаднятым настроі. Атрымаўшы нумары і бадзёра стаўшы на лыжы, спартсмены дружна адправіліся на старт.
Праграма мерапрыемства ўключала старты мужчын (2,5 км), жанчын (1 км), дзяцей, эстафету і масавы забег.
Першымі стартавалі жанчыны ва ўзроставай катэгорыі да 40 гадоў. Прайшло крыху больш за тры хвіліны і першай фінішавала Ірына Гарбачова з каманды горада Мінска, следам за ёй з мінімальным адрывам - Марына Болтач (Гродзенскае абласное ўпраўленне) і Таццяна Каржова (Віцебскае абласное ўпраўленне).
У другой узроставай катэгорыі першае месца заваявала Алена Струкава (Віцебскае абласное ўпраўленне), другой фінішавала Алена Відзякіна (Мінскае ўпраўленне), трэцяе месца дасталася Наталлі Северскай (Гродзенскае абласное ўпраўленне).
А вось як размеркаваліся месцы ў асабістым заліку сярод мужчын:
Андрэй Варанцоў (г. Мінск) і Юрый Струкаў (Віцебскае абласное ўпраўленне) сталі пераможцамі ў сваёй узроставай катэгорыі.
Юрый Дылеўскі (Мінскае ўпраўленне) і Ігар Варапаеў (Гродзенскае ўпраўленне) прыйшлі другімі.
Дзмітрый Каваленка (Віцебскае абласное ўпраўленне) і Аляксандр Пятовский (г. Мінск) занялі ганаровае трэцяе месца.
Самай відовішчнай стала эстафетная гонка, а самым кранальным - дзіцячы забег. Дзеткі, такія засяроджаныя і сур'ёзныя на старце, фінішавалі з сапраўднымі эмоцыямі - радасныя і шчаслівыя да слёз.
Добры настрой стваралі выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, палявая кухня з найсмачнейшай салдацкай кашай, бліны і гарачы чай. Незвычайным госцем на свяце стаў дзіцячы мотаклуб DrivePark. Хлопчыкі з клуба прадэманстравалі свае навыкі кіравання матацыкламі і квадрацыкламі, яны ветліва далі магчымасць юным удзельнікам спаборніцтваў паспрабаваць свае сілы ў кіраванні мотатэхнікай.
Па выніках гонак былі вызначаны пераможцы і прызёры ў асабістым першынстве сярод мужчын і жанчын у дзвюх узроставых катэгорыях, у лыжнай эстафеце, у камандных спаборніцтвах па лыжных гонках і агульнакаманднае месца.
Кубак пераможцы Рэспубліканскіх спаборніцтваў па лыжных гонках ва ўпартай барацьбе дастаўся камандзе горада Мінска, 2-е месца заваявала каманда Віцебскага абласнога ўпраўлення, 3-га месца ўдастоена каманда Гродзенскага абласнога ўпраўлення. Віншуем пераможцаў!