Жыццё банка
30.01.2019

Зімовыя ігрышчы з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў

Зімовыя ігрышчы з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў

У сталічным парку «Дрымлэнд» прайшоў фестываль вулічных забаў, арганізаваны фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года». Свята сабрала дзясяткі сяброў, дазволіўшы кожнаму на некалькі гадзін вярнуцца ў дзяцінства. Каманды валанцёраў Гульняў, партнёраў і Дырэкцыі спаборнічалі ў лімба, эстафеце з абручамі, чахардзе і перацягванні каната.

Званне пераможцы сяброўскіх спаборніцтваў у агульным заліку удастоілася зборная, сабраная з супрацоўнікаў «Беларусбанка» і Дырэкцыі Гульняў. У сяброўскіх спаборніцтвах прыняў удзел і галоўны персанаж «Азбукі фінансавай граматнасці ад Беларусбанка» - Грошык, які прыцягнуў увагу гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства.

Кульмінацыяй свята стала прэзентацыя двухметровай ледзяной кампазіцыі - талісмана II Еўрапейскіх гульняў Лісяняці Лесіка і лагатыпа Гульняў - стылізаванай кветкі папараці.