Жыццё банка
10.12.2018

Дзейнасць Аб'яднанай арганізацыі БСЖ ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2018 годзе прызнана здавальняючай

Пашыранае пасяджэнне Праўлення ГА «Беларускі саюз жанчын ААТ «ААБ Беларусбанк» адбылося 7 снежня ў Мінску. З дакладам аб дзейнасці за справаздачны перыяд выступіла Старшыня Аб'яднанай арганізацыі Марына Лянчэўская.

bsj

Праца у 2018 годзе ажыццяўлялася ў адпаведнасці з мэтамі, вызначанымі планам, па напрамках 6 базавых праграм: «Марафон добрых спраў», «Моцная сям'я», «Гармонія жыцця», «Культурныя каштоўнасці», «Ты не адна» і «Формула поспеху».

У рамках «Марафону добрых спраў» Марына Лянчэўская адзначыла ўдзел у валанцёрскім руху, дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторый гістарычных аб'ектаў, месцаў баявой славы, воінскіх пахаванняў, помнікаў ахвярам 1-й Сусветнай вайны, шпіталяў, дамоў-інтэрнатаў для інвалідаў, ГА «Беларускі дзіцячы хоспіс» і іншых аб'ектаў.

bsj2

Дапамога таксама аказвалася тым катэгорыям насельніцтва, якія асабліва маюць патрэбу ў ёй, установам сістэмы сацыяльнай абароны, грамадскім аб'яднанням інвалідаў.

bsj3

Традыцыйным стала правядзенне дабрачыннага марафону «Сіла душы ў надзеі» па зборы сродкаў для арганізацый і ўстаноў, якія аказваюць дапамогу цяжкахворым дзецям.

Мерапрыемствы ў рамках гэтага праекта прайшлі ва ўсіх 129 пяршоўках. Найбольш актыўна праявіла сябе Магілёўская вобласць.

Грашовы сертыфікат па агульным рашэнні перададзены Рэспубліканскаму рэабілітацыйнаму цэнтру для дзяцей-інвалідаў.

У рамках праграмы «Моцная сям'я» праходзілі ўшанаванні маладых сем'яў, выставы-конкурсы дзіцячага малюнка «Мая сям'я», «Творчасць маёй сям'і», круглыя сталы «Сямейныя каштоўнасці і традыцыі», шматлікія акцыі да Дня Маці.

bsj4

«У плане таксама вызначаны мерапрыемствы, прысвечаныя «Дню бацькі». Нажаль, пакуль такое свята не ўвайшло ў календары. А шкада! Значнасці бацькі ў выхаванні дзяцей немагчыма пераацаніць, і пра гэта трэба гаварыць», — падкрэсліла Марына Лянчэўская.

Па праграме «Гармонія жыцця» праводзіліся мерапрыемствы па прафілактыцы хвароб, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, майстар-класы «Сакрэты сапраўднай Лэдзі» і «Я - Лэдзі».

Дабрачынныя акцыі «Крыніца дабра і памяці», «З любоўю да Беларусі», «Залатыя правілы народнай культуры», тэматычныя выставы вырабаў народных рамёстваў, майстар-класы народнай творчасці, фотавыставы, творчыя майстэрні. Гэта далёка не поўны пералік праектаў, што былі рэалізаваны жаночай грамадскасцю ў рамках праграмы «Культурныя каштоўнасці».

bsj5

У Год малой радзімы асаблівую значнасць набывалі мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і азеляненні знакавых месцаў, воінскіх пахаванняў, экалагічныя акцыі.

bsj6

У рамках праграмы «Ты не адна» паўсюль праводзіліся сустрэчы з юрыстамі, псіхолагамі па тэмах «Стрэсы ў сям'і і як іх пазбегнуць», «Канфлікты ў сям'і: прычыны і вырашэнне сямейных канфліктаў», «Як сумясціць кар'еру і сям'ю».

Нельга не адзначыць ролю тэлефона «Даверу», з дапамогай якога любая жанчына можа звярнуцца ананімна па асабістых пытаннях і атрымаць кваліфікаваную дапамогу або параду ад псіхолага, а таксама звярнуцца да юрыстконсульта.

У рамках праекта «Формула поспеху» праводзілася серыя сустрэч з жанчынамі, што дасягнулі поспеху, у тым ліку і з былымі ТОП-менеджарамі банка, якія дзяліліся «сакрэтамі поспеху» з маладым пакаленнем.

На банкаўскіх інфармацыйных рэсурсах размяшчаліся інтэрв'ю з жанчынамі, якія дабіліся высокіх прафесійных пазіцый, захаваўшы пры гэтым жаноцкасць, чароўнасць, выканаўшы найважнейшую высакародную функцыю мацярынства. Клуб «Формула поспеху» на сайце БСЖ прапануе прыклады, вартыя пераймання.

Такім чынам, усімі пяршоўкамі  Беларускага саюза жанчын банка запланаваныя мерапрыемствы на працягу 2018 года выкананы.

bsj7

«Адзначу дысцыпліну і адказнасць нашых куратараў, іх ініцыятыўнасць. Бо варта ўлічыць загружанасць па асноўнай працы!» — заключыла Старшыня аб'яднанай арганізацыі БСЖ Беларусбанка.

Былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб Аб'яднанай арганізацыі, прапановы па ўдасканаленні арганізацыйнай структуры і парадку ўліку членаў у першасных арганізацыях, праведзена ратацыя кадраў, вызначана дата правядзення рэспубліканскай канферэнцыі - люты 2019 года.