Жыццё банка
05.12.2018

Беларускі саюз жанчын «Беларусбанка» аказаў падтрымку дзецям-інвалідам(прэс-рэліз)

Марафон добрых спраў Беларускага саюза жанчын «Беларусбанка» «Сіла душы - у надзеі» фінішаваў у Сусветны дзень інвалідаў. 3 снежня сабраныя падчас акцыі сродкі былі перададзены Рэспубліканскаму рэабілітацыйнаму цэнтру для дзяцей-інвалідаў.

Старт маратону быў дадзены ў Дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня. Збор сродкаў быў адрасным - дапамога дзецям, хворым дзіцячым цэрэбральным паралічам. Супрацоўнікі актыўна падтрымалі гэта высакароднае пачынанне. Сабраную суму вырашылі перадаць на рэабілітацыю дзяцей, якія пакутуюць хваробай ДЦП.

Як адзначыла дырэктар Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў Людміла Кандрашова, сродкі яны маюць намер патраціць на пад'ёмнік для дзяцей, абмежаваных ў перамяшчэнні, а таксама на праграмы інклюзіўнага развіцця.

«Мы адкрываем новы напрамак у развіцці праекта «Сем пачуццяў па рэабілітацыі». І сёння «Беларусбанк» даў яму старт. Для дзяцей - гэта магчымасць сацыялізавацца, за што мы вельмі ўдзячныя», - дадала Людміла Кандрашова.

Дасягнута дамоўленасць, што дзеці супрацоўнікаў банка, якія маюць патрэбу ў лячэнні, атрымаюць паўнавартасную дапамогу ад спецыялістаў Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў.

bsj1

«У гэтым годзе мы сабралі дзевяць тысяч рублёў, - паведаміла старшыня Беларускага саюза жанчын «Беларусбанка» Марына Лянчэўская. - У нас вельмі добрыя людзі. Яны заўсёды адгукаюцца на просьбы аб дапамозе, неабыякавыя да чужога гора. Прычым, грошы на гэты марафон пералічвалі не толькі жанчыны, але і мужчыны. Я ўвесь час кажу, што лепшы спосаб захаваць памяць пра добрыя справы - гэта працягваць іх рабіць».

І жаночая арганізацыя будзе працягваць удзел у добрых справах. Будзе новы год, а значыць, і новы марафон «Сіла душы - у надзеі».

У адказ дзеці зладзілі для гасцей выступленне, яшчэ раз даказаўшы, што нягледзячы на абмежаваныя магчымасці ў іх бязмежная воля і сіла духу.

bsj2

Даведачна: «Марафон добрых спраў» - адна з праграм БСЖ Беларусбанка. У яго межах прадугледжаны ўдзел у валанцёрскім руху, добраўпарадкаванне тэрыторый гістарычных аб'ектаў, месцаў баявой славы, воінскіх пахаванняў, дапамога дамам-інтэрнатам для інвалідаў, катэгорыям насельніцтва, якія  асабліва маюць патрэбу ў дапамозе.

Правядзенне дабрачынных марафонаў стала ўжо традыцыяй. Раней сабраныя жаночай грамадскасцю сродкі перадаваліся фонду «Геном» і Беларускаму дзіцячаму хоспісу.