Жыццё банка
30.10.2018

Выйгралі ў сялебрыці і Дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў: каманда банка перамагла ў турніры па сквошы «Bright Squash» (прэс-рэліз)

Каманда «Беларусбанка», у якую ўвайшлі Арцём Гелахаў, Віталь Салаўянчык і Мікалай Ярашэўскі, перамагла ў таварыскім турніры па сквошы «Bright Squash», што прадоўжыў цыкл мерапрыемстваў праекта «Bright Team» фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».

skvosh

Фіналу «Bright Squash» папярэднічалі кваліфікацыйныя спаборніцтвы. На працягу двух дзён праходзіла ранжыраванне каманд-удзельніц. Былі сфарміраваны дзве падгрупы па тры калектывы ў кожнай, якія і правялі барацьбу за прызы. Каб падтрымаць праект «Bright Team», на корты выйшлі сялебрыці, а таксама спонсары і партнёры фонду.

skvosh2

У першай групе апынуліся прадстаўнікі Дырэкцыі гульняў, кампаніі «Velcom» і каманда «Wineгрет» (зборная тэлеканала АНТ, ТАА «Еўрагандаль» і Дырэкцыі). Другую групу склалі каманды МТС, беларускіх знакамітасцей «Celebrities» і «Беларусбанка». Па ўмовах спаборніцтваў у кожным калектыве выступалі па тры гульца: першыя нумары на корце сустракаліся з першымі і г.д. Кожны гулец прыносіў ачкі сваім камандам. У паўфінал праходзілі па дзве наймацнейшыя каманды, а пераможцы сустрэч разыгралі галоўны прыз.

Ні ў групах, ні ў плэй-оф не было ні аднаго паядынку, які б не апынуўся эмацыянальным і напружаным. У выніку перамогу атрымала каманда «Беларусбанка». На другім месцы апынуўся «Wineгрет» (Сяргей Собаль, Ягор Хрусталёў, Дзмітрый Бельскі), а трэцяе - заняла каманда Дырэкцыі (Віталь Аблам, Раберта Хаўер Сохо Серрано, Марыя Шулякевіч).

skvosh3

А напярэдадні супрацоўнікі «Беларусбанка» таксама прынялі ўдзел у адкрытай трэніроўцы па боксе «Bright Boxing Training». Даведацца пра тонкасці гэтага віду спорту і паспрабаваць сябе на сапраўдным рынгу ўдзельнікам трэніроўкі дапамог знакаміты беларускі трэнер, майстар спорту Канстанцін Маханькоў.

skvosh4

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»