Жыццё банка
15.10.2018

«МАМА ФЭСТ» прайшоў у Беларусбанку

У мінулую пятніцу жанчын «Беларусбанка» павіншавалі з Днём маці.

Традыцыйнае ўшанаванне мам адзначылася «МАМА ФЭСТам»: святочным канцэртам, дзе з прывітальным словам выступілі в.а. Старшыні Праўлення Аляксандр ПАЛІЎКА і старшыня ГА ААТ «ААБ Беларусбанк» ГА «Беларускі саюз жанчын» Марына ЛЯНЧЕЎСКАЯ,  выставай дзіцячых малюнкаў «Самая прыгожая мама ў мяне», кірмашом падарункаў «Я нясу падарунак маме», прэзентацыяй экспазіцыі карцін «Дома» беларускага мастака Эдуарда Мацюшонка, выставай лялек ручной работы Анастасіі Адамовіч, акцыяй «Не забудзь павіншаваць маму» - аматары папяровых віншаванняў адпраўлялі паштоўкі з віншаваннямі мамам па пошце.

mamafest mamfest7

mamfest3

mamfest5

mamfest4

На тэрыторыі Галаўнога офіса банка трансліраваліся тэматычныя відэаролікі, дзейнічалі фотазона і кулінарная зона «Кніга матуліных рэцэптаў «Матуліны ласункі». Стартаваў дабрачынны праект «Грэем шчасце», арганізатарам якога выступіў актыў БСЖ банка: калегі з розных структурных падраздзяленняў прыносілі невялікія тканкавыя кавалачкі, з якіх будзе пашыта коўдра для дзяцей з сацыяльных устаноў.

mamfest2

Завяршылася святочнае мерапрыемства выступленнем шоў-групы «Маракасы», сустрэчай калег і ветэранаў банка.

mamfest6

«Беларусбанк» таксама павіншаваў з Днём маці Аляксандру Герасіменю.

Банк і Аляксандру Герасіменю звязваюць не адзін год супрацоўніцтва. «Залатая рыбка» беларускага плавання доўгі час была рэкламным тварам банка і ўсміхалася кліентам з разнастайных бігбордаў і банераў.

Не забывае банк пра Аляксандру і цяпер, калі яна стала мамай. Прадстаўнік банка сустрэўся з Аляксандрай, каб павіншаваць яе з Днём маці і ўручыць знакі ўвагі ад банка, а таксама віншавальны адрас ад кіраўніцтва.

«На працягу некалькіх гадоў мы з хваляваннем сачылі за Вашымі выступленнямі, радаваліся поспехам. Вы шмат зрабілі для развіцця айчыннага жаночага плавання, адрадзілі інтарэс да гэтага віду спорту і, дзякуючы сваім праектам, дапамаглі запаліцца новым зорачкам сярод дзяцей. Мы жадаем Вам, Аляксандра, і Вашай маладой сям'і здароўя і дабрабыту, узаемаразумення і толькі добрых падзей», — гаворыцца ў афіцыйным віншаванні ў адрас беларускай плыўчыхі.

gerasimenja    gerasimenja2

Антон Даўгавечны, дырэктар дэпартамента стратэгічнага развіцця і маркетынгавых даследаванняў і Аляксандра Герасіменя

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»