«Дзень дабра і павагі» - так арганізатары назвалі традыцыйнае мерапрыемства ў гонар ветэранаў банка, якое прайшло ў галаўным офісе.
Завяршыў мерапрыемства святочны канцэрт. Сапраўдны «Асенні вернісаж» падрыхтавалі супрацоўнікі банка і іх дзеці для сваіх былых калег.
Падобныя сустрэчы і канцэрты для людзей старэйшага пакалення праходзяць ва ўсіх структурных падраздзяленнях банка ў першых чыслах кастрычніка.
Даведачна:
Сёння ветэранская арганізацыя «Беларусбанка» налічвае больш за 6 000 чалавек.
З 1998 года ў банку дзейнічае праграма «Клопат» па сацыяльнай абароне ветэранаў, якія пайшлі на пенсію са структурных падраздзяленняў «Беларусбанка». Яна прадугледжвае аказанне матэрыяльнай дапамогі і маральнай падтрымкі. З ліку даброт, даступных былым супрацоўнікам банка, - садзейнічанне ў арганізацыі лячэння і адпачынку ў аздараўленчых установах банка, запрашэнне на культурна-масавыя мерапрыемствы, віншаванні з юбілейнымі датамі і дзяржаўнымі святамі. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды, адзінокія і малазабяспечаныя атрымліваюць спонсарскую і адрасную дапамогу, непрацуючыя пенсіянеры - штомесячныя даплаты да пенсіі.