Жыццё банка
12.09.2018

22 супрацоўніка «Беларусбанка» паўдзельнічалі ў Мінскім паўмарафоне

На старт Мінскага паўмарафону каманда банка выходзіць не ўпершыню. Для шматлікіх удзельнікаў гэты забег ўжо стаў традыцыйным восеньскім рытуалам, якому папярэднічаюць месяцы падрыхтоўкі.

Чатыры ўдзельнікі пакарылі самую няпростую дыстанцыю - 21 км, 8 чалавек прабеглі па 10,5 км і 10 - выйшлі на найбольш масавы старт у 5,5 км. Сумарна каманда прабегла амаль 223 км. Столькі прыкладна складае адлегласць ад Мінска да Оршы. А тыя, хто выйшаў на найбольш доўгую дыстанцыю,  маглі б дабегчы да Заслаўля. Мяркуючы па карце, калі рухацца па прамой, менавіта столькі складзе адлегласць да гэтага населенага пункта.

У гэтым годзе ў рамках #благозабега Мінскага паўмарафону з камандай «Крылы Ангелаў» бег таксама начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця «Беларусбанка» Дзмітрый Бакіноўскі, франдрайзер аднаго з 4 дабрачынных праектаў #благозабега «У соцыум бягом» (яго мэта: купіць 2 спецыяльныя каляскі для ўдзелу дзяцей з ДЦП у марафонах, транспарціроўка гэтых калясак да месц спаборніцтваў, тэхнічнае абслугоўванне і захоўванне на працягу года. У мінулым годзе адну з такіх калясак «Крылам Ангелаў» падарыў «Беларусбанк»). Паводле інфармацыі пляцоўкі ulej.by, на якой адбываўся збор дабрачынных ахвяраванняў, кожны з праектаў сабраў неабходныя для рэалізацыі сумы (усяго сабрана 84 796 рублёў з патрэбных 80 000).