Жыццё банка
07.09.2018

«Беларусбанк» у Нясвіжскім замку пасвяціў у прафесію маладых спецыялістаў (відэа)

У адным з самых прыгожых замкаў Беларусі - Нясвіжскім замку - прайшло традыцыйнае пасвячэнне ў банкіры маладых спецыялістаў банка. У гэтым годзе калектыў папоўніўся 145 юнакамі і дзяўчынамі. У прафесіі яны менш за год, але асвоіць паспелі не толькі асновы банкаўскай працы. Кожны неаднаразова даказаў прафпрыдатнасць і імкненне стаць лепшым у выбраным напрамку.

posvjashhenie_molodyh6

posvjashhenie_molodyh7

— Калі супрацоўнік прыходзіць пасля заканчэння навучальнай установы, пажадана, каб ён пачаў працу з аддзялення. Для чаго? Каб разумець, з чаго пачынаецца банк, пазнаёміцца з кліентам і палюбіць яго, – адзначыла намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна МІХАЙЛОЎСКАЯ.

Маладыя спецыялісты прыехалі з усіх абласцей, каб пазнаёміцца з карпаратыўнымі традыцыямі і прайсці квэст у замку Радзівілаў. У завяршэнне віноўнікаў урачыстасці чакала афіцыйная частка мерапрыемства, калі з уступленнем у банкаўскую сям'ю іх павіншавала кіраўніцтва банка, а таксама ўручыла падзякі ўжо паспеўшым зарэкамендаваць сябе спецыялістам. Сюрпрызы для настаўнікаў прыгатавала таксама прафсаюзная арганізацыя.

posvjashhenie_molodyh

posvjashhenie_molodyh2

posvjashhenie_molodyh3

posvjashhenie_molodyh5

posvjashhenie_molodyh4