Супрацоўнікі «Беларусбанка» арганізавалі для мінчан свята ў парку Паўлава

park_pavlova

У мінулы ўікенд у сталічным парку імя Паўлава ў фармаце сапраўднага сямейнага свята прайшоў Дзень культуры банкаўскіх работнікаў. Сярод удзельнікаў - каманда найбуйнейшага банка краіны.

park_pavlova2

— Проста вырашылі прагуляцца з мамай і брацікам, зайшлі ў наш любімы парк - а тут сапраўднае свята! - не хавае эмоцый юная Аліна. - Усюды шарыкі, музыка, прыгожыя людзі.

 park_pavlova4 park_pavlova5

Спецыялісты банка, нягледзячы на жнівеньскую спякоту, не толькі рэкламавалі прадукты, але і радавалі публіку сваёй творчасцю: госці свята цёпла сустракалі Наталлю Макаранка, Сяргея Баевіча, арт-гурт «Беларусбанка».

park_pavlova3

Вішанькай на торце стаў розыгрыш прызоў сярод падпісчыкаў банка ў сацыяльных сетках.

Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»