У мінулыя выхадныя на турыстычнай базе «Высокі бераг» прайшоў XIV Рэспубліканскі турыстычны злёт Беларускага прафсаюза банкаўскіх, фінансавых і страхавых работнікаў. Удзел у мерапрыемстве прыняла каманда ААТ «ААБ Беларусбанк».
Тэхніка воднага і пешаходнага турызму, спартыўнае арыентаванне, маўцінбайк, абарона лагера - сумаваць ні камандам, ні гледачам не было часу.
Несумненна, самым крэатыўным і незабыўным шоў стаў конкурс «Абарона турыстычнага лагера». Каманда нашага банка падышла да свайго выступлення з выдатным настроем і музычным суправаджэннем.
Прыемна адзначыць, што па выніках конкурсу «Беларусбанк» заваяваў 1-е агульнакаманднае месца сярод калектываў сістэмаўтваральных банкаў нашай краіны. Наша каманда апынулася ў ліку лідараў у:
тэхніцы пешаходнага турызму — 1-е месца;
тэхніцы воднага турызму — 3-е месца;
спартыўным арыентаванні — 1-е месца;
абароне турыстычнага лагера — 2-е месца;
фігурным ваджэнні веласіпеда — 1-е месца;
маўцінбайку — 2-е месца;
конкурсе «Турыстычная песня» ў намінацыі «Самае прафесійнае выступленне».
Усяго за права быць лепшымі, а таксама за магчымасць прадставіць Банкаўска-фінансавы прафсаюз на турыстычным злёце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі змагалася 21 фінансавая арганізацыя.
Аддзел камунікацый ААТ «ААБ Беларусбанк»