Каманда Галаўнога офіса «Беларусбанка» перамагла ў XV турыстычным злёце сярод мінскіх каманд

XV турыстычны злёт сярод мінскіх каманд «Беларусбанка» прайшоў у гэтыя выхадныя на базе адпачынку «Алімпіец». У конкурснай праграме мерапрыемства прынялі ўдзел лепшыя прадстаўнікі сталічных філіялаў фінансавай установы.

Сусветныя футбольныя баталіі, якія цяпер ахопліваюць розныя рэгіёны Расіі ў рамках правядзення ЧС-2018 па футболе, дайшлі і да турбазы «Алімпіец». Таму нават у такім маляўнічым месцы спартыўны запал бушаваў не на жарт.

Каманды таксама вызначалі лепшага ў пляжным валейболе і аэробіцы, пераадольвалі турыстычную паласу перашкод, паказвалі сваё ўменне ў велатурызме (крос-кантры + элементы фігурнага кіравання), тэхніцы пешаходнага турызму. Для актыўных кіраўнікоў быў падрыхтаваны спецыяльны турыстычны квэст з гульнёвымі элементамі.

Праграма турзлёта апынулася настолькі насычанай і разнастайнай, што ніхто не сумаваў: кожная хвіліна была занятая. Важна тое, што ўдзельнікі злёту прыехалі змагацца толькі за перамогі, таму спаборніцтвы прайшлі ў вострай і бескампраміснай барацьбе.

Імкненне і воля да перамогі аб'яднала калег, як у спартыўных спаборніцтвах, так і ў творчых: «У цеснаце, ды не ў крыўдзе» - пад такой назвай прайшоў конкурс абароны турыстычных лагераў.

Калі хтосьці дагэтуль лічыць, што банкаўскаму служачаму падыходзіць толькі белы каўнерык і карпаратыўны касцюм - значыць, ён проста яшчэ не бачыў банкіра ў абліччы каўбоя, Леніна ці Астапа Бэндэра.

Безумоўна, прыемным момантам стала цырымонія ўзнагароджання лепшых каманд і ўдзельнікаў. Так, па выніках агульнакаманднага заліку пераможцам названы Галаўны офіс. Ганаровае другое месца дасталася камандзе філіяла № 527 «Белжэлдор», трэцяе месца заняў філіял № 511.

Штогадовае правядзенне турыстычных злётаў у ААТ «ААБ Беларусбанк» стала традыцыяй з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, папулярызацыі актыўных форм масавага адпачынку і прыцягнення работнікаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай, спортам і турызмам.