Завяршыўся шосты міні-футбольны сезон сярод каманд, якія прадстаўляюць банкаўскія структуры. У фінальным матчы розыгрышу Кубка перамогу атрымала каманда «Беларусбанка», якая ў серыі пенальці аказалася мацнейшай за футбалістаў «Банка БелВЭБ». «Беларусбанк» другі год становіцца ўладальнікам трафея. Лепшым бамбардзірам кубка прызнаны Дзяніс Валадкевіч (11 галоў).
У чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод банкаўскіх структур футбалісты банка сталі другімі. Па яго выніках лепшым гульцом каманды стаў Віталь Зайцаў.