Жыццё банка
17.05.2018

Каманда з Гродна стала пераможцам турніру па міні-футболе на Кубак Старшыні Праўлення «Беларусбанка»

Турнір «Беларусбанка» па міні-футболе на Кубак Старшыні Праўлення праходзіў 11-13 мая на спартыўнай пляцоўцы санаторыя «Спадарожнік» у п. Нарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

ananichСвае каманды прадставілі ўсе абласныя ўпраўленні і сталіца.

«Я перакананы, што падобныя выдатныя ініцыятывы спрыяюць развіццю здаровага ладу жыцця і фізічнай культуры, - адзначыў на адкрыцці турніру Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. - Такія спартыўныя мерапрыемствы аб'ядноўваюць калектыў і, безумоўна, умацоўваюць карпаратыўны дух».

На працягу трох дзён футбалісты «Беларусбанка» змагаліся за II Кубак па міні-футболе на прызы Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», а дзяўчаты з груп падтрымкі - за званне лепшых.

football

football2

Усе ўдзельнікі каманд паказалі сваё майстэрства і нястрымнае імкненне да перамогі.

Месцы ў тройцы сярод груп падтрымкі размеркаваліся наступным чынам:

I месца - Магілёўскае АУ.

II месца — г. Мінск.

III месца — Гомельскае АУ.

football4

На гэты раз Кубак Старшыні Праўлення з адрывам ад саперніка ў адзін гол заваявала каманда з Гродна, другімі сталі прадстаўнікі горада Мінска, трэцяе месца ў брэсцкіх футбалістаў.

Лепшым нападаючым прызнаны Вадзім Бацяноўскі (Мінск), лепшы абаронец - Іван Знемероўскі (Гродна), лепшым варатаром стаў Павел Бугаёў (Віцебск).

Сімвалічная зборная:

  1. Сяргей Марачкін (Гомель).
  2. Андрэй Чымбур (Брэст).
  3. Аляксандр Базей (Гродна).
  4. Мікалай Мікалаеў (Мінск).
  5. Віктар Домась (Гродна).