Жыццё банка
10.05.2018

У «Беларусбанку» назвалі пераможцаў конкурсу «Новыя імёны ААБ»

8 мая ў актавай зале Галаўнога офіса ААТ «ААБ Беларусбанк» адбыўся фінальны канцэрт фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці работнікаў «Новыя імёны ААБ».

«Конкурс, які стаў ужо традыцыйным і папулярным у нашым банку, дапамагае выявіць творчыя здольнасці супрацоўнікаў, іх мастацкія таленты, - адзначыла намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Міхайлоўская. - Акрамя таго, масавы ўдзел работнікаў самых розных падраздзяленняў банка ў падобных конкурсах ствараюць у калектыве асаблівы настрой, атмасферу блізкасці».

Стварэнне радаснага святочнага настрою ў калектыве -  істотны псіхалагічны фактар, які спрыяе развіццю ўнутрыкарпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

У працэсе выканання песень і паказу мастацкіх нумароў усе ўдзельнікі фіналу конкурсу прадэманстравалі, як яны адказна і з крэатывам аднесліся да сваіх выступленняў.

З-за высокай канкурэнцыі і арыгінальнасці падачы кожнага з выступоўцаў, журы было няпроста зрабіць свой выбар.

Такім чынам, у фінале ў катэгорыі «арыгінальны жанр» пераможцы размеркаваліся наступным чынам:

1-е месца: эстрадна-тэатральная група філіяла № 400 - Гродненскага АУ.

2-е месца: Юрый Байрамаў, Мінск;

3-е месца: Максім Мінееў з філіяла № 200 — Віцебскага АУ.

У намінацыі «харэаграфія» лепшымі сталі:

1-е месца: танцавальны квартэт з ЦБП № 322 у г. Светлагорску.

2-е месца: Юлія Кавалёва, філіял № 700 — Магілёўскае АУ;

3-е месца: вакальна-харэаграфічны калектыў філіяла № 200 - Віцебскага АУ;

А лепшымі ў катэгорыі «вакал» апынуліся наступныя намінанты:

1-е месца: Яўгеній Шошаў, філіял № 100 — Брэсцкае АУ.

2-е месца: Таццяна Гоманава з філіяла № 700 — Магілёўскага АУ;

3-е месца: Яна Вярбіцкая, філіял № 312 у г. Жлобіне.