Жыццё банка
02.05.2018

У галаўным офісе «Беларусбанка» адбыўся Мінскі гарадскі тур конкурсу «Новыя імёны ААБ»

27 красавіка ў актавай зале Галаўнога офіса ААТ «ААБ Беларусбанк» адбыўся Мінскі гарадскі тур фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці работнікаў «Новыя імёны ААБ».

newname

Канкурсанты адборачнага тура са сталічных філіялаў і ЦБП прадставілі на суд гледачам свае творчыя нумары па трох накірунках: вакал, арыгінальны жанр і харэаграфія.

newname2

newname3

Галоўная мэта фестывалю - умацаванне карпаратыўнага духу, развіццё самадзейнай творчасці і падтрымка таленавітых работнікаў банка.

newname4

Падводзіць вынікі адборачнага тура прафесійнаму журы было нялёгка. Кожны канкурсант пастараўся на максімум сваіх магчымасцяў і крэатыўна падышоў да свайго выступлення.

Між тым, у фінал выйшлі: харэаграфічная група эстраднага танца Галаўнога офіса з запальным нумарам у духу бразільскага карнавала, з вакальным нумарам - галоўны спецыяліст аддзела лагістыкі каштоўнасцяў ЦБП № 519 Юлія Карсакова, а лепшым у арыгінальным жанры апынуўся галоўны спецыяліст аддзела па інфармацыйнай, спартыўнай і культурна-масавай рабоце ГПА Юрый Байрамаў.