Жыццё банка
26.03.2018

Цэнтрвыбаркам дзякуе «Беларусбанку» за прафесійную працу

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў выказала падзяку ААТ «ААБ Беларусбанк» за аказанае садзейнічанне ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання.

Старшыня камісіі Лідзія Ярмошына ў пісьме на імя Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктара Ананіча адзначыла прафесійную працу са спецыяльнымі выбарчымі рахункамі кандыдатаў у дэпутаты кіраўніцтва і калектываў падраздзяленняў банка.

- Добрасумленнае і кампетэнтнае выкананне службовых абавязкаў супрацоўнікамі банка спрыяла аператыўнаму напаўненню выбарчых фондаў кандыдатаў у дэпутаты, а таксама своечасоваму інфармаванню выбаршчыкаў аб фарміраванні і расходаванні сродкаў указаных фондаў, - падкрэсліла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.