Жыццё банка
20.02.2018

У САПРАЎДНАЕ ЗІМОВАЕ СВЯТА ПЕРАТВАРЫЛАСЯ КРУГЛАГАДОВАЯ СПАРТАКІЯДА «БЕЛАРУСБАНКА»

У мінулыя выхадныя адбыліся Рэспубліканскія спаборніцтвы па лыжных гонках у рамках праграмы XIV Круглагадовай спартакіяды ААТ «ААБ Беларусбанк». Мінская лыжаролерная траса сабрала наймацнейшых спартсменаў банка, членаў іх сем'яў і балельшчыкаў.

Праграма мерапрыемства ўключала старты мужчын (2,5 км), жанчын (1 км), дзяцей, эстафету і масавы забег.

Не даводзілася сумаваць і гасцям свята. Для іх былі арганізаваны гульні, забавы і спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай зброі. Добры настрой стваралі выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, палявая кухня са смачнай салдацкай кашай, бліны і гарачы чай. Спаборніцтвы ператварыліся ў сапраўднае зімовае свята!

Намеснік Старшыні Праўлення банка Сяргей Мельнік, вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, выказаў упэўненасць, што пануючы на свяце ўзвышаны настрой і моцнае жаданне перамагчы стануць залогам выдатных вынікаў.

Па выніках гонак былі вызначаны пераможцы і прызёры ў асабістым першынстве сярод мужчын і жанчын ва ўзроставых катэгорыях да 40 гадоў і старэйшыя за 40 гадоў, якія былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі медалямі.

Кубак пераможцы Рэспубліканскіх спаборніцтваў па лыжных гонках ва ўпартай барацьбе дастаўся камандзе філіяла № 500-Мінскага ўпраўлення, 2-е месца заваявала каманда Віцебскага абласнога ўпраўлення, 3-е дасталася камандзе Галаўнога офіса.

Такія мерапрыемствы спрыяюць падтрыманню духу карпаратыўнасці, захаванню спартыўных традыцый, далучэнню работнікаў і членаў іх сем'яў да заняткаў фізічнай культуры і спорту, папулярызацыі здаровага ладу жыцця.