Навіны банка і прэс-рэлізы
09.02.2018

Увага! Беларусбанк папярэджвае аб ілжывых акаўнтах банка ў Instagram

Паважаныя кліенты - уладальнікі плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк»!

У папулярнай сацыяльнай сетцы Instagram дзейнічаюць ілжывыя акаўнты, падобныя па найменні і сімволіцы з афіцыйным акаўнтам «Беларусбанка». Яны прапануюць кліенту банка даслаць фота пярэдняга боку банкаўскай плацежнай карты для папаўнення карт-рахунку на суму ад 5 да 100 беларускіх рублёў.

Паведамляем, што ААТ «ААБ Беларусбанк» не мае ніякага дачынення да ўказаных акаўнтаў і інфармацыі, размешчанай у іх.

Нагадваем, што нумар карты, тэрмін яе дзеяння, код бяспекі на адваротным боку карты з'яўляюцца канфідэнцыйнай інфармацыяй, і яе выдаванне можа быць выкарыстана махлярамі ў карыслівых мэтах.

Афіцыйны акаўнт ААТ «ААБ Беларусбанк» у сацыяльнай сетцы Instagram - asb.belarusbank.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!