Жыццё банка
19.12.2017

БЕЛАРУСБАНК УЗНАГАРОДЖАНЫ ДЫПЛОМАМІ VISA INTERNATIONAL

11122  22233

14 снежня ў рамках Цырымоніі штогадовай прэміі Visa «Вынікі Года 2017» міжнародная плацежная сістэма Visa International падвяла вынікі адыходзячага года.

ААТ «ААБ Беларусбанк» быў адзначаны дыпломамі за эфектыўнае прасоўванне крэдытных прадуктаў Visa, а таксама за актыўны ўдзел і прасоўванне ініцыятыў Visa, прысвечаных Зімовым Алімпійскім гульням 2018 у Пхенчхане.

ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіць вялікую колькасць мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне і развіццё безнаяўных плацяжоў. Выказваем падзяку плацежнай сістэме Visa за высокую ацэнку працы банка, а таксама за плённае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.