Жыццё банка
19.12.2017

Нестандартныя ўрокі па фінансавай граматнасці ад «Беларусбанк»

Акцыя «Квэст ДБА» па павышэнні фінансавай граматнасці студэнтаў ад «Беларусбанка» і плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ прайшла ў Віцебскім Дзяржаўным ордэна дружбы народаў медыцынскім універсітэце.

111

Тэматыка дадзенага мерапрыемства - банкаўская і плацежная сістэмы, плацежныя карткі, бяспека карыстання гэтым плацежным інструментам. Усе ўдзельнікі акцыі мелі магчымасць пракансультавацца са спецыялістамі па пытаннях, якія выклікалі ў іх інтарэс, звязаныя з карыстаннем банкаўскімі паслугамі і прадуктамі. Таксама жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у цікавым фінансавым квэсце.

222

Займальная частка «нестандартнага ўрока» па фінансавай граматнасці стварала лёгкія нязмушаныя абставіны і ўзнёслы настрой кожнаму прысутнаму. Арганізатары лічаць, што акцыі па фінансавым навучанні павінны выбудоўвацца ў адпаведнасці з інтарэсамі мэтавых аўдыторый. Для студэнтаў беларускіх ВНУ яны праводзяцца ў навучальна-займальнай форме.

333

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»