Жыццё банка
13.11.2017

Пасвячэнне ў банкіры маладых спецыялістаў адбылося ў «Беларусбанку»

Традыцыйнае свята "Беларусбанка" - пасвячэнне ў банкіры маладых спецыялістаў, у гэтым годзе змяніў лакацыю: арганізатары збіралі моладзь не ў будынку Галаўнога офіса, а ў Нясвіжскім замку, рэзідэнцыі самага вядомага і ўплывовага роду Беларусі - Радзівілаў.

Пачынаючыя банкіры, разбіўшыся на групы, з экскурсіяй прайшліся па цудоўных залах замка. Атрыманыя веды аб жыцці роду Радзівілаў спатрэбіліся моладзі падчас гістарычнага квэста, у якім кожная каманда спрабавала адстаяць свае веды лепшага знаўцы гісторыі і не заблудзіцца ў велічных пакоях фамільнага збудавання.

molod

molod2

molod3

У багатай «тэатральнай» зале палаца новае пакаленне супрацоўнікаў слухала пажаданні намесніка Старшыні Праўлення Таццяны Міхайлоўскай, старшыні ветэранскай арганізацыі банка Надзеі Ермаковай, кіраўніка банкаўскага прафсаюза Максіма Аўдзеева, кіраўніка «Белай Русі» Валерыя Казлова, маладзёжнага лідэра Паўла Панеўскага.

molod4

molod8

molod9

У гэтых жа, прасякнутых глыбокай гісторыяй сценах, лепшыя маладыя спецыялісты атрымалі падзячныя лісты ад імя Старшыні Праўлення, а лепшыя настаўнікі - падзяку і падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі.

molod6

molod5

molod7