Жыццё банка
20.10.2017

Саюз жанчын Беларусбанка аказаў падтрымку дзіцячаму хоспісу

Саюз жанчын Беларусбанка перадаў сродкі, сабраныя падчас дабрачыннага марафону «Сіла душы - у надзеі» Беларускаму дзіцячаму хоспісу.

Сертыфікат на суму 17 000 беларускіх рублёў старшыня пяршоўкі саюза жанчын банка Марына Ленчэўская ўручыла кіраўніку Беларускага дзіцячага хоспіса Ганне Гарчаковай.

bsjblago

— У ходзе папярэдняга нашага марафону супрацоўнікі банка збіралі сродкі на дапамогу дзецям з цяжкімі нервова-мышачнымі захворваннямі, - адзначыла Марына Ленчэўская, уручаючы сертыфікат на сабраныя грошы. - Матэрыяльную дапамогу хоспісу мы перадаем у знак нашай веры і надзеі на лепшую будучыню яго падапечных. Дату ўручэння мы таксама выбралі невыпадкова: 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці, хрысціянскае свята Пакроваў і Дзень хоспіснай і паліятыўнай дапамогі.

—  Я вельмі рада, што ў нашай краіне людзі ўсведамляюць: кожнае жыццё абсалютна неацэннае, - падзялілася Ганна Гарчакова. - Не мае значэння, жыве чалавек адзін дзень, тры гады ці сто гадоў. Стаўленне да цяжкахворых - важны паказчык узроўню развіцця грамадства. Кожны год праз цэнтр «праходзяць» больш за 250 дзяцей з усіх куткоў Беларусі. Для грамадскай арганізацыі, якая існуе на ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб, дапамога банка вельмі важная.

blago4

blago

Старшыня апякунскага савета Беларускага дзіцячага хоспіса Вольга Кабякова адзначыла, што ахвяраваныя банкам сродкі плануецца патраціць на закупку новага абсталявання, аплату працы ўрачоў і медсясцёр, а таксама ажыццяўленне выязной паліятыўнай дапамогі.

Дарэчы, саюз жанчын банка не першы раз падтрымлівае дзіцячы хоспіс: супрацоўніцы банка наведвалі ўстанову перад Новым годам.

Ганна Гарчакова ўпэўненая: важна, каб грамадства разумела, што такое паліятыўная дапамога і чым яна адрозніваецца ад медыцынскай. Вырашаць гэтую задачу дапамагаюць розныя мерапрыемствы. Апошняе з іх - флэшмоб, які з'явіўся 2 гады таму дзякуючы Міжнароднай арганізацыі паліятыўнай дапамогі дзецям (ICPCN). Яго ўдзельнікі фатаграфуюцца ў капелюшы або кепцы і выкладваюць фатаграфію ў сацсетках з хэштэгам #hatson4cpc. Мэта флэшмобу - прыцягнуць увагу да праблем дзяцей, якія маюць патрэбу ў паліятыўнай дапамозе, а таксама расказаць людзям аб дзейнасцi хоспісаў. Паўдзельнічалі ў флэшмобе і прадстаўніцы банка.

blago2

Завяршылася мерапрыемства невялікай экскурсіяй па цэнтры і знаёмствам з некаторымі яго падапечнымі.

Саюз жанчын банка дзякуе ўсім, хто паўдзельнічаў у марафоне, а яшчэ нагадвае, што дапамагчы дзіцячаму хоспісу можна і ў прыватным парадку. Набраўшы са стацыянарнага тэлефона нумар 8-902-101-00-00, вы ахвяруеце хоспісу 3 рублі. Абаненты МТС і life :) могуць адправіць СМС на нумар 553, паказаўшы ў тэксце паведамлення імя і прозвішча ахвяравальніка і суму ахвяравання. Дапамагчы хоспісу можна і праз сістэму АРІП, выбраўшы «Грамадскія аб'яднанні» - «Дапамога дзецям, дарослым» - «Беларускі дзіцячы хоспіс».