Жыццё банка
28.07.2017

«Крылья Ангелов» вернулись из США с новым опытом и беговой коляской от «Беларусбанка»

Каманда некамерцыйнага сацыяльна-дабрачыннага спартыўнага клуба «Крылы ангелаў» прыняла ўдзел у масавым забегу з удзельнікамі папулярнай амерыканскай футбольнай каманды Green Bay Packers, які адбыўся 22 ліпеня ў горадзе Грын Бі (штат Вісконсін, ЗША). Разам са знакамітымі футбалістамі і аматарамі бегу дыстанцыю пераадолелі 17 каманд  у складзе з «капітанамі» у калясках і валанцёрамі, якія іх суправаджалі. Беларускія прадстаўнікі - дзесяцігадовая дзяўчынка з інваліднасцю Лілія і яе «крылы» Дзмітрый Цімашкоў і Ірына Дзергач - удзельнічалі не толькі ў прабегу, але і ў яго падрыхтоўцы.

kolyaska

Дзмітрый Цімашкоў, кіраўнік каманды «Крылы ангелаў»:

«Хочацца данесці суайчыннікам, што спорт для ўсіх і бег з каляскай - гэта не мары асобных бацькоў дзяцей з інваліднасцю, а рэальнасць. Ва Ўсходняй Еўропе "Крылы ангелаў" не маюць аналагаў: мы не толькі забяспечваем удзел дзяцей з цяжкай інваліднасцю ў масавых прабегах, але таксама арганізавалі работу спартыўнага клуба, дзе бацькі і дзеці маюць магчымасць сумесна займацца лёгкай атлетыкай круглы год.

Нам бачыцца, што сумесны ўдзел у спорце - самы просты, пераканаўчы і даступны кожнаму з нас спосаб падтрымаць чалавека з інваліднасцю. Таму мы пастараемся спаўна прымяніць атрыманыя ў Амерыцы веды для арганізацыі дабрачынных прабегаў "Крылы ангелаў" і іншых мерапрыемстваў для роўнага ўзаемадзеяння розных людзей».

kolyaska2

Паездка ў ЗША была важная для членаў клуба не толькі ў якасці атрымання новага, неацэннага вопыту. Каманда прывезла ў Мінск прафесійную бегавую каляску, якая была заказана і аплачаная за сродкі ААТ «ААБ Беларусбанк».

kolyaska3

Дзмітрый Бакіноўскі, начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк»:

«Наш банк рэгулярна падтрымлівае вялікую колькасць грамадскіх праектаў, чым аказвае дапамогу ў развіцці культуры, навукі, адукацыі, спорту, папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Мы падарылі камандзе "Крылы ангелаў" сучасную, універсальную бегавую каляску, якая падыдзе дзецям, падлеткам, і нават дарослым. Лёгкая вага і вялікія колы дазволяць рухацца як па асфальце, так і па бруку. Зараз "Крылы" змогуць прыняць удзел у забегах любога ўзроўню і складанасці. Мы лічым, што любы чалавек, а тым больш дзіця, незалежна ад яго асаблівасцей, павінен мець магчымасць актыўнага жыцця».