Жыццё банка
04.07.2017

«Беларусбанк» перадаў рэанімабіль Магілёву (прэс-рэліз)

Аўтапарк магілёўскіх медыкаў папоўніўся сучаснай тэхнікай – рэанімабіль перадаў «Беларусбанк».

reneamobil

reneamobil2

Галоўнае ў «рэанімацыі на калёсах» – поўны камплект абсталявання для неадкладнай дапамогі. Апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, дэфібрылятар незаменныя для выратавання пацярпелых у ДТЗ, пацыентаў з інсультам або інфарктам.  Рэанімабіль зможа дапамагчы тром тысячам чалавек.

reneamobil3

Перадача адбылася ў рамках рэалізацыі дабрачынных праектаў і інтэгравана ў праграму святкавання 95-годдзя «Беларусбанка».

reneamobil4

«Дабрачынныя праекты рэалізуюцца ўжо не першы год. У мінулым годзе падобны рэанімабіль "Беларусбанк" падарыў Гродна. Таксама асабліва хачу адзначыць праект "Бацькоўскі кут" – гэта праграма па будаўніцтве жылля для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, патлумачыў старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. – Толькі на Магілёўшчыне пабудавана 3 катэджы для дамоў сямейнага тыпу, а ўсяго іх  ўжо 15. Радуе, што больш за сотню пакінутых дзетак знайшлі сваю сям’ю».

reneamobil5

«Рэанімабіль, падораны "Беларусбанкам", будзе абслугоўваць жыхароў Магілёва і Магілёўскага раёна, а таксама гасцей горада. Гэта вельмі важны элемент нашай рэанімацыйнай дапамогі», – падкрэсліў Аляксандр Басенка, галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі №1.

 

Даведка:

«Беларусбанк» рэалізуе 5 гуманітарных праектаў.

Праграма «Беларусбанк. Вектар дабрыні» накіравана на дапамогу ахове здароўя, сацыяльнай абароне, грамадскім аб’яднанням. У 2016 годзе была аказана дапамога Мінскай гарадской клінічнай бальніцы № 10, ветэранскай арганізацыі банка, дзвюм фізічным асобам. У праекце – дапамога 67 інвалідам – акцыянерам да Дня інваліда.

Праграма «Беларусбанк. Бацькоўскі кут» прадугледжвае будаўніцтва катэджаў для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Усяго банкам пабудавана 15 катэджаў, у якіх пражывае 115 дзяцей.

Праграма «Беларусбанк. Прастора натхнення» ставіць мэтай падтрымку культуры і мастацтва. Яркі прыклад – генеральнае партнёрства Мінскага Міжнароднага конкурса вакалістаў, фінансаванне праектаў Тэатра беларускай драматургіі, у прыватнасці конкуса п’ес «Францыск Скарына і сучаснасць», і падтрымка легендарнага ансамбля «Харошкі». Праз 105 гадоў дзякуючы «Беларусбанку» ў Гомель у Палац Румянцавых і Паскевічаў вярнуўся ўнікальны музейны экспанат і найважнейшы гістарычны дакумент – фотаальбом «Homel, 1911». Банк выступіў партнёрам II Міжнароднага конкурсу-фестывалю «Скрыжаванні. Мінск».

Праграма «Беларусбанк. Мост у будучыню» – гэта дапамога сферы адукацыі, асветы, развіцця дзяцей.

Бязвыплатную дапамогу атрымалі 20 падшэфных школ і дзіцячых садоў з усіх абласцей рэспублікі. «Падапечныя» банка набылі сучасныя сродкі навучання, школьную мэблю, ігравое і спартыўнае абсталяванне.

Праграма «Беларусбанк. Пераможам разам!» накіравана на падтрымку вялікага спорту, фізічнай культуры, здаровага ладу жыцця.

У рамках праекта падтрымку ад Банка, як і ў папярэднія гады, атрымалі не толькі шэраг спартыўных федэрацый (Беларуская федэрацыя  паруснага спорту, Беларуская федэрацыя фрыстайла, Федэрацыя настольнага тэніса), але і канкрэтныя спартыўныя клубы — Баскетбольны клуб «Гарызонт» («Беларусбанк» таксама з’яўляецца яго заснавальнікам) і Футбольны клуб «Мінск» (Банк падтрымлівае яго з 2011 года).

Даччыная кампанія «Беларусбанка» ТАА «АСБ Лізінг» прафінансавала набыццё вулічных трэнажораў і спартыўнага інвентару для навучальна-спартыўнай установы «Сенненская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерва». Новае абсталяванне ўстанавілі напярэдадні адкрыцця комплекса пасля рэканструкцыі.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»