Жыццё банка
12.06.2017

Здаў кроў – выратаваў жыццё!

Напярэдадні Сусветнага дня донара ў Галаўным офісе «Беларусбанка» сумесна з Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій пры падтрымцы грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» ААТ «ААБ Беларусбанк» прайшла донарская акцыя «У Беларусі Добрае Сэрца». 

image002

Сярод удзельнікаў акцыі былі як донары-навічкі, так і работнікі, якія ўжо ў восьмы раз дзеляцца сваёй кроўю.

image004

image006

Быць донарам крыві – гэта прэстыжна, годна, гэта азначае, што ты здаровы дарослы чалавек, які мае актыўную грамадзянскую пазіцыю, жадае зрабіць свет крыху лепшым. Донарства дае шанс кожнаму з нас дапамагчы выратаваць чалавечае жыццё.