Жыццё банка
30.05.2017

Акцыя «Квэст ДБА» прайшла ў Гродзенскім універсітэце

«Беларусбанк» і БЕЛКАРТ правялі забаўляльна-навучальную акцыю для студэнтаў «Квэст ДБА» ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

kvest

Падчас мерапрыемства студэнты засвоілі галоўныя правілы бяспечнага выкарыстання банкаўскіх плацежных картак і прынялі ўдзел у своеасаблівым квэсце – ажыццяўленні аперацый банкаўскай карткай у сродках дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Шэраг студэнтаў скарысталіся магчымасцю паспрабаваць сябе ў якасці мастака-графіціста пад кіраўніцтвам прафесійнага майстра графіці. Усе разам яны стварылі ўнікальны дызайн плацежнай банкаўскай карткі – падарунак універсітэту імя Я.Купалы.

 kvest2

kvest3

Пазітыўнай танальнасці свята садзейнічалі і выступленні артыстаў беларускай эстрады.

kvest4

kvest5

kvest6

«Акцыя "Квэст ДБА" – гэта выдатная магчымасць далучыць студэнтаў да фінансавага жыцця ў забаўляльнай форме. Навучэнцы сярэдне-прафесійных і вышэйшых навучальных устаноў ужо ўвайшлі ў дарослае жыццё, маюць свае плацежныя карткі. Яны павінны не толькі ўмець правільна і бяспечна карыстацца банкаўскім плацежным інструментам, але і ведаць пра новыя магчымасці гэтага інструмента, – пракаменціраваў начальнік Цэнтра рознічнага бізнесу філіяла № 400 – Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Яўгеній Пецюкевіч. – Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне развіваецца, набываючы ўсё больш функцый. Сучасны ўклад жыцця патрабуе мабільнасці і аператыўнасці, а сродкі ДБА спрашчаюць спосабы аплаты, проста эканомяць час і робяць жыццё больш камфортным».

kvest7

Падобныя акцыі плануецца праводзіць і ў іншых навучальных установах Рэспублікі Беларусь.